Tribuna/Хакей/Блогі/Падобна, у групу падтрымкі жлобінскага «Металурга» ўзялі юнага заўзятара. Ён вельмі міла танчыць на матчах

Падобна, у групу падтрымкі жлобінскага «Металурга» ўзялі юнага заўзятара. Ён вельмі міла танчыць на матчах

Аўтар — Sam_Na_Sam
21 студзеня, 13:41
Падобна, у групу падтрымкі жлобінскага «Металурга» ўзялі юнага заўзятара. Ён вельмі міла танчыць на матчах

Не так даўно на хатняй арэне дзейнічаюга чэмпіёна Беларусі па хакеі з'явіўся маленькі заўзятар. Дарэчы, справа была не ў яго ўзросце, а ў тым, як хлапчук бадзёра танцаваў на адной з трыбун. У каментары пад відэа ў клубных сацсетках растлумачылі, адкуль малы ведае рухі чырлідэраў. Маўляў, там выступае ягоная старэйшая сястра. Юны вучань закахаў у сябе ўсіх, сабраўшы больш за 800 падабаек. Мясцовыя хакеісты на пачатку года столькі не атрымлівалі.

Але на гэтым гісторыя не скончылася. Ужо на наступны дзень хлопец быў заўважаны ўжо ў кампаніі сапраўднай групы падтрымкі. Так званыя піпідастры (рознакаляровыя касматыя пампоны) яму таксама выдалі. А лайкаў на пост з сумесным танцам набегла ўжо пад тысячу. І вялікая колькасць кампліментаў у каментарах пасля дэбюта ў новай ролі. У Жлобіне ўзышла новая зорка. Там, дзе не чакалі.

Шкада, што новага чырлідэра пакуль нельга назваць шчаслівым талісманам клуба. У тым матчы жлобінцы прайгралі «Віцебску» 0:1. А найлепшым гульцом каманды на мінулым тыдні быў прызнаны брамнік Сяргей Бальшакоў, які набыў славу не толькі упэўненай гульнёй, але і сваімі танцамі. Расіянін «даваў агню» пасля паспяховых матчаў непасрэдна на лёдзе. Вось бы ўбачыць танцавальны батл брамніка і юнага заўзятара. Альбо дуэт – тут ужо няхай самі вырашаюць.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты