Усе навіны

«Суд» адправіў у калонію-паселішча намесніка дырэктара ЖЭУ за смерць падлетка, якога прыціснула футбольнымі варотамі

21 чэрвеня, 18:54

У Мiнску вынеслi прысуд па справе аб смерці 12-гадовага школьніка, якога прыціснула футбольнымі варотамі. Так, намесніка дырэктара ЖЭУ абвінавацілі ў неналежным выкананні службовай асобай сваіх службовых абавязкаў.

Намеснік дырэктара КУП «ЖЭУ № 1 Першамайскага раёна Мінска» «суд» прызнаў вінаватай па ч.2 арт. 428. Сваю віну жанчына не прызнала. Ёй прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах селішча.

Акрамя таго, бацькі падлетка маюць права падаць пазоў аб пакрыцці маёмаснай і матэрыяльнай шкоды.

Нагадаем, раней стала вядома, што днём 12 лістапада 2022 года падлетак разам з сябрамі гуляў у футбол на спартыўнай пляцоўцы ля жылых дамоў па вуліцы Фогеля ў Мінску. Ён павіс на варотах, якія перакуліліся. З цяжкай чэрапна-мазгавой траўмай школьнік быў дастаўлен у рэанімацыю. Неўзабаве ён памёр.