Усе навіны

Экс-вясляр і каліновец Шурмей: «Падчас задання на вайне ва Украіне мяне накрыла аскепкамі, перабіла прамянёвы нерв. Нічога, усё павінна аднавіцца»

10 ліпеня, 15:10

Удзельнік дзвюх Алімпійскіх гульняў Павел Шурмей у інтэрв'ю Мікіце Мелказёраву на YouTube-канале «Жыццё-маліна» распавёў, як атрымаў раненне на вайне ва Украіне. Экс-весляр ваюе супраць Расіі ў складзе палка Каліноўскага.

– Это было ўначы ўжо. Мы паехалi забiраць з задання групу хлопцаў – украiнцаў, «iнтурыстаў» (так называюць замежнікаў, якія ваююць за Украіну, – Tribuna.com). Прайшоў дождж, туды можна было трапiць цi гусенiцамi, якiх не было, цi на нашым «Хамвi» (таксама вядомы як «Хамер» – Tribuna.com). Мы паехалi на кропку. На жаль, «Хамвi» захрас. Мы знайшлi ў некалькiх дзясятках метраў, як мы вырашылi, больш-менш бяспечнае месца, вырашалi, што рабiць. I нас уначы змалявала «птаха», БПЛА. Пачаўся абстрэл. Паранiла двух «iнтурыстаў», мы засталicя аказаць iм дапамогу. I запрасiлi эвакуацыю, чакалi, калi знойдуць [машыну] на гусенiцах.

Праз нейкi час пачаўся другi абстрэл, на маю думку, танкавы. Усё былi пералёты, але апошнi стрэл патрапiў у дрэва, якое было памiж мной i iншым беларусам. Аскепкамi зверху нас накрыла. Ну а ў хуткiм часе з'явiлася эвакуацыя для «iнтурыстаў» – i забрала i нас. Мне [аскепкi] дакладна патрапiлi наскрозь [праз левую руку], перабiлi прамянёвы нерв (якi адказвае за рух практычна ўсiх мышц для разгiнання – Tribuna.com). Трэба час, каб ён аднавiўся, i потым усё працавала, як да ранення (пакуль Шурмей носiць фiксатар на перадплеччы i кiсцi – Tribuna.com). Нiчога, праз нейкi час усё павiнна аднавiцца, – распавёў Шурмей.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.