Усе навіны

Трэнер зборнай Шантаровіч пра міжнародны бан: «Хартыя парушана цалкам. Мне асабіста надакучыла бегаць, угаворваць, каб Беларусь дапусцілі»

18 ліпеня, 15:35

Старэйшы трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па веславанні на байдарках Уладзімір Шантаровіч выказаўся пра міжнародны бан беларускіх спартоўцаў.

– Любы зрух – гэта запрашэнне. На сённяшні дзень не ў расійскі НАК, не ў наш запрашэнне не паступала, хаця гэта рэкамендацыі МАК. А час сыходзіць і сыходзіць. Нават арганізаваць паездку – гэта фінансаванне, абсталяванне, дастаўка.

Мне асабіста, і ўсяму калектыву гэта так усё надакучыла. Хартыя парушана цалкам, таму я не ведаю колькі можна бегчы і ўгаворваць і колькі пустоты малоць. Трэба звярнуць увагу на рэзерв і думаць аб Алімпіядзе 2028 і 2032 гадоў і працаваць не спыняючыся, – цытуе Шантаровіча sport5 са спасылкай на Спорт-Кадр.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.