Усе навіны

Удзельнік АГ і каліновец Шурмей: «Перамога Украіны паверне да межаў 1991 году»

28 ліпеня, 16:52

Удзельнік двух алімпіяд, экс-грэбец і баец палка Каліноўскага, які ваюе за Украіну, Павел Шурмей выказаўся аб контрнаступленні і распавёў, якім бачыць перамогу ў вайне з Расіяй.

«Залужны (галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валер Залужны - заўв. Tribuna.com) казаў, што гэта вам не кіно. Попкорну набралі і сядзіце – вось зараз будзе адбывацца. Усе хто там пачынаюць, вось не ўдалы, удалы [контрнаступ Украіны] – welcome to the party. Калі ласка, запрашаем, давайце. Вы зараз пакажыце. Дапамажыце нам і пакажыце як трэба. Таму гэта вайна, мы ўсе разумеем, што рэсурс ва Украіны не такі, як у Расіі. Трэба вельмі з галавой яго выкарыстоўваць. 

На маю думку, украінскі контнаступ будзе набіраць абароты і мы ўсе пабачым яго. Перамога Украіны, на маю думку, паверне да межаў 1991 году. Адразу за гэтым у Расіі будзе незадаволенасць. Магчыма, яшчэ да гэтага часу. Нехта ў Расіі зэдлікам па галаве агрэе Пуціна, вобразна кажучы. І тыя, хто там прыйдуць да ўлады вырашаць: усё, трэба да пераможнага канца. Але на маю думку, павернемся да межаў 1991 году. Бо ў Расіі пойдуць тыя працэсы, калі ім трэба будзе вырашаць свае унутраныя справы», - сказаў Шурмей.