Tribuna/Тэніс/Блогі/Пацалунак Сабаленкі і бізнесмена з Бразіліі трапіў у трансляцыю. Яго жонка мае намер падаць на развод

Пацалунак Сабаленкі і бізнесмена з Бразіліі трапіў у трансляцыю. Яго жонка мае намер падаць на развод

Здаецца, тэнісістка разбіла яшчэ адну сям'ю.

Аўтар — Pam-pam
11 траўня, 08:52
Пацалунак Сабаленкі і бізнесмена з Бразіліі трапіў у трансляцыю. Яго жонка мае намер падаць на развод

Зусім нядаўна мы распавядалі, што ў асяроддзі Арыны Сабаленка стаў з'яўляцца бразільскі бізнесмен Георгіяс Франгуліс, які зʼяўляецца саўладальнікам кампаніі Oakberry, якая спецыялізуецца на нібы здаровай ежы.

Мужчына суправаджаў Сабаленку на турнірах у Штутгарце і Мадрыдзе, дзе дазволіў сабе некаторыя вольнасці. І вось усплыло новае пацвярджэнне асаблівых стасункаў падпісанткі за дыктатуру і прадпрымальніка. Амерыканскі тэнісны блогер выклаў у сваім ютуб відэа з адкрытага трэнінга спартсменкі на турніры ў Мадрыдзе, якую транслявалі ў сеціве.

На кадрах відаць, як мужчына вельмі падобны да Франгуліса, падыходзіць да тэнісісткі і цалуе яе ў вусны.

Як мы адзначалі раней, бізнесмен знаходзіцца ў шлюбе з дзяўчынай па імені Бех Арментана.

Праўда, магчыма, ён хутка зменіць сваё сямейнае становішча. Адзін з карыстальнікаў сацсеткі X размясціў скрыншот перапіскі з жонкай бізнесмена, дзе ўдакладніў, ці разбурыла Сабаленка іх шлюб з Франгулісам або яны ўжо і так расcталіся.

Жонка Франгуліса не праігнаравала паведамленне і адказала, што яна замужам, але будзе прасіць пра развод. І сказала, што інтрыжка новай пары пачалася яшчэ ў Каліфорніі.

Для Сабаленкі гэта не першы выпадак, калі да яе сыходзіць жанаты мужчына. Папярэдні бойфрэнд Канстанцін Кальцоў, які трагічны загінуў у сакавіку гэтага года, дзеля спартсменкі пакінуў жонку, з якой меў траіх дзяцей.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты