Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/Найлепшы мяч ЧС-2022 забіў нападаючы, які правёў 4 гады ў Паўднёвай Карэі. А яшчэ наблізіў да звальнення Маўрынью і Тухеля

Найлепшы мяч ЧС-2022 забіў нападаючы, які правёў 4 гады ў Паўднёвай Карэі. А яшчэ наблізіў да звальнення Маўрынью і Тухеля

Экзатычны Міслаў Оршыч.

18 снежня 2022, 12:18
Найлепшы мяч ЧС-2022 забіў нападаючы, які правёў 4 гады ў Паўднёвай Карэі. А яшчэ наблізіў да звальнення Маўрынью і Тухеля

Пасля завяршэння Марыа Манджукічам кар'еры ў зборнай Харватыі ўзнікла праблема цэнтральнага нападаючага – ідэальнай кандыдатуры падобнага кшталту проста не было.

Гэта стала праблемай і на гэтым ЧС – нават трэнер Златка Даліч прама пра гэта сказаў пасля паразы Аргенціне ў паўфінале: «Мы стваралі добрыя моманты, але не хапала канкрэтыкі ў дзеяннях. Бракавала сапраўднага форварда».

Міслаў Оршыч стаў адным з «комплексу мер» замены Манджукіча ў зборнай. І хоць Аргенціне так і не забіў («Хацелі быць больш небяспечнымі з глыбіні з Оршычам», – казаў Даліч), прынёс бронзавы медаль у матчы з Марока.

Лепшы гол турніру?

Зрэшты, ужо можна казаць, што гэта адзін з самых важных момантаў кар'еры Оршыча. Пра гэта харват урэшце сказаў і сам:

«Гэта самы каштоўны гол у маёй карʼеры. Я прысвячаю яго сваёй сям'і, якая заўсёды побач са мной. Цяпер мы будзем святкаваць разам».

А карʼера ў Міслава была вельмі незвычайная.

Ужо ў 21 годзе перайшоў у «Спецыю», але праваліўся ў Серыі Б – і з'ехаў у Паўднёвую Карэю

Оршыч пачаў сваю прафесійную кар'еру ў 2009 годзе ў харвацкім «Інтэры» з Запрэшыча, дзе ўжо ў сезоне-2012/13 з 12 галамі стаў лепшым бамбардзірам клуба, забіўшы траціну мячоў у лізе. Гэта было няцяжка: каманда была адным з сераднякоў харвацкага чэмпіянату, а ў сезон «лідарства» Оршыча вылецела з вышэйшага дывізіёна.

Ён жа за невядомую суму перайшоў у «Спецыю», якая тады яшчэ выступала ў Серыі Б (узялі 8 месца ў сезоне, дзе гуляў Оршыч) і... правёў 9 матчаў, не забіўшы ніводнага мяча. «Спецыі» гэта, вядома ж, не спадабалася – ад харвата пазбавіліся пры першай жа магчымасці, вярнуўшы яго на Радзіму ў «Рыеку». Але яна таксама не была асабліва ім уражаная: спачатку аддала ў арэнду ў славенскі «Цэле», а затым – у, увага, паўднёвакарэйскі «Чоннам Дрегонз».

Гэтая арэнда, а затым і трансфер у 2015 годзе сталі вызначальнымі ў яго карʼеры. У свой першы сезон ён забіў 9 мячоў і зрабіў 7 асістаў, што матывавала клуб выкупіць Оршыча за даволі смешныя 750 тысяч еўра. І калі апусціць нядоўгі перыяд у кітайскім «Чанчуні Ятай», то Міслаў правёў у Паўднёвай Карэі вельмі плённыя тры з паловай гады.

Загінаем пальцы:

• 101 матч;

• 28 галоў;

• 15 асістаў;

• выйграны Кубак Карэі 2017 з «Улсан Хенд».

Гэта ўразіла лепшы клуб Радзімы, заграбскае «Дынама» – тыя за мільён еўра вярнулі яго дадому.

У Заграбе Оршыч стаў зоркай – пабіў некалькі нацыянальных рэкордаў, засвяціўся ў еўракубках

Оршыч, як і Лівакавіч, дастаткова вядомае невядомае імя дзякуючы рэгулярнаму ўдзелу заграбскага «Дынама» ў еўракубках. Бо ўнутры краіны ўсё стабільна – Міслаў выйграў з дынамаўцамі 4 з 4 чэмпіёнстваў.

У Еўропе весялей – за гэтыя 4 з паловай сезоны ён ужо паспеў стаць лепшым бамбардзірам харвацкіх клубаў у еўракубках у гісторыі з 23 галамі. Заявіў пра сябе ў еўракубках гучна – у верасні 2019-га, дэбютаваў у ЛЧ хет-трыкам з «Аталантай» (відэа з 1:02):

Уся Еўропа загаварыла пра Оршыча, калі ўвесну 2021-га ён узяў і ледзь не аднаасобна выбіў «Тотэнхэм» з Лігі Еўропы, у якой яны былі аднымі з фаварытаў. «Шпоры» тады выйгралі ў 1/8 дома 2:0 і, здавалася, павінны былі праходзіць далей. Аднак у Харватыі з імі адбыўся герой гэтага матэрыялу:

Хет-трык Оршыча прымусіў Льёрыса казаць пра «ганебную паразу», а Маўрынью ў сваім стылі крытыкаваць гульцоў. Жазэ тады ўжо разумеў, што гэта трывожны званочак – праз два месяцы кіраўніцтва клуба яго звольніла, не дачакаўшыся канца сезона.

Звольніў Оршыч і яшчэ аднаго знакамітага трэнера – Томаса Тухеля. Так, у яго з новымі ўладальнікамі «Чэлсі» ужо былі праблемы да таго (як аказалася потым), але менавіта параза заграбскаму «Дынама» стала падставай для таго, каб развітацца з немцам.

Яшчэ ў студзені 2022-га ён ледзь не перайшоў у «Бернлі» – але «Дынама» заблакавала трансфер. Гэтай зімой яго ўтрымаць будзе цяжэй – асабліва з прычыны таго, што харваты засталіся без еўракубкавай вясны.

У рэшце рэшт Оршычу ўжо 29. Калі зараз не паспрабаваць сілы ў топ-лізе, то калі?

Фота: Goal.com, Keepup

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты