Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Брэсцкае «Дынама» празрыста намякала на вяртанне Кісляка – посцiла лімон i кулак ля дзвярэй
Блогi

Брэсцкае «Дынама» празрыста намякала на вяртанне Кісляка – посцiла лімон i кулак ля дзвярэй

Усё зразумела.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Arkady Nagelsman
9 студзеня 2023, 20:11
Брэсцкае «Дынама» празрыста намякала на вяртанне Кісляка – посцiла лімон i кулак ля дзвярэй

Сяргей Кісляк пакінуў мінскае «Дынама» пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантракта. Пра гэта 9 студзеня афіцыйна паведаміла прэс-служба мінчан. Паўабаронца папоўніў рады сталічнага клуба перад сезонам ЧБ-2021 і з таго часу паспеў правесці 35 афіцыйных матчаў, вызначыўся 5 галамі, прымяраў на сябе капітанскую павязку і стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі-2021 у складзе «бела-сініх».

У СМІ раз-пораз з'яўлялася інфармацыя пра новы клуб 35-гадовага паўабаронцы – называлася i брэсцкае «Дынама», дзе гулец стаў чэмпiёнам Беларусi ў 2019-м. I неўзабаве пасля абвесткi пра сыход Кiсляка «западныя» пачалі рабiць недвухсэнсоўныя намёкi ў сваім Telegram-канале.

Спачатку апублiкавалi эмодзi лiмона.

А пасля – кулака ды дзвярэй.

Канешне, заўзятары здагадалiся – «кiслае» прозвiшча ды вядомы эпiзод з чэмпiёнскага сезона, калi пасля грубай памылкi брыгады суддзяў Кiсляк уварваўся да арбiтраў у пакой. Усё захавалася на вiдэа (адзнака 14:48).

Крыху пазней на сайце брэсцкага клуба з'явілася афiцыйная інфармацыя: з Кісляком падпicаны кантракт да канца года з магчымасцю працягнення.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты