Tribuna/Футбол/Блоги/Футбол пад белымі крыламі/Ці павіншуе нашых мужчын з 23 лютага УЕФА?

Ці павіншуе нашых мужчын з 23 лютага УЕФА?

Думкі пра лёсаванне у Ніцы,найлепшы яго вынік і прагноз што атрымаецца на самой справе.

Автор — Князь Витень
23 февраля 2014, 03:43
1

Сёння вызначыцца лёс нашай зборнай па футболе на бліжэйшыя 2 гады.Таму што адбудзецца лёсаванне(жеребьёвка) адбора на Чэмпіянат Еўропы-2016.Партал  football.by дае свае пажаданні да вынікаў гэтага мерапрыемства(усе жадаючыя могуць паглядзець яе на партале football.by.Артыкул завецца "Венгрия, приди!"),найлепшыя і найгоршыя варыянты лёсавання.Каротка кажучы,журналіст партала бачыць нашую групу у наступным складзе:

1)Англія;

2)Венгрыя;

3)Нарвегія;

4)Беларусь;

5)Літва;

6)Гібралтар.

А вось які склад нашай групы бачу я.

З першай карзіны(яе складаюць Іспанія,Германія,Галандыя,Італія,Партугалія Грэцыя,Расія,Боснія і Герцэгавіна) найлепшы варыянт-Расія.Таму што гэтай сборнай пры лёсаванні шанцуе як нікому.І абыграць яе пры выпадку можна.

З другой карзіны (Украіна,Харватыя,Швецыя,Данія,Швейцарыя,Бельгія,Чэхія,Венгрыя,Ірландыя) найлепшым варыянтам мне падаецца Ірландыя ці Венгрыя.Мне здаецца,што мы зможам як мінімум навязаць гэтым зборным барацьбу.У гэтых супернікаў зараз няма моцных складаў у параўнанні з астатнімі зборнымі і я спадзяюся,што мы можам падзяліць пабеды з імі.

З трэцяй карзіны(Сербія,Турцыя,Славенія,Ізраіль,Нарвегія,Славакія,Румынія,Аўстрыя,Польшча) найлепшы варыянт я мяркую будзе Нарвегія ці Польшча.Не самы удалы удзел у кваліфікацыі да бразільскага мундыяля надзяляе мяне упэўненнасцю у тое,што гэтыя супернікі нам па зубах.

З пятай карзіны(Ісландыя,Паўночная Ірландыя,Албанія,Літва,Малдова,Македонія,Азербайджан,Грузія,Кіпр) добры варыянт адна з краін былога СССР.Гэта і недалёкія падарожжы(асабліва для фанатаў,бо іх дапамога вельмі патрэбна зборнай) і не самыя моцныя супернікі.Асабліва гэта тычыцца Літвы і Малдовы.

Ну і з шостай карзіны(Люксембург,Казахстан,Фарэрскія Астравы,Мальта,Андорра,Сан-Марына,Гібралтар) найлепшы варыянт-гэта Сан-Марына.Таму што і абарона слабая і галы для гэтай каманды-свята накшталт новага года ці нават 29 лютага у календары.

Такім чынам мая найлепшая група выглядае так:

1)Расія;

2)Ірландыя/Венгрыя;

3)Нарвегія/Польшча;

4)Беларусь;

5)Літва/Малдова;

6)Сан-Марына.

P.S.Зборная Беларусі знаходзіцца на другім этапе свайго станаўлення.Яе гульня выглядае лепш ад матча да матчу.Гэты цыкл можа стаць адным з самых лепшых у гісторыі.Хлапцам трэба паверыць у сябе,у сваю моц,у тое,што яны не горш за астатнія каманды.І гуляць,як казаў Эдуард Малафееў,у шчыры футбол.

P.S.2

Варыянты лёсавання,якія могуць атрымацца,калі паглядзець у мінулае

Варыянт 1

1)Германія

2)Швейцарыя

3)Турцыя

4)Беларусь

5)Ісландыя

6)Люксембург

Усамым горшым выпадку атрымаем тое ж самае толькі без Люксембурга(бо будзе адна група з 5 камандамі)