На сустрач прыгодам

Разважанні пра пачынаючыся сезон у Вышэйшай лізе

Автор — Князь Витень
29 марта 2014, 01:09

У суботу пачнецца новы Чэмпіянат краіны па футболе.24 па ліку.І мне падаецца,будзе адным з самых цікавых за апошнія некалькі гадоў.Для гэтага ёсць некалькі падстаў.

Першае.Змена трэнера ў БАТЭ.Анатоль Капскі пайшоў добра вядомым яму шляхам.Замест Віктара Ганчарэнкі прызначаны яго былы асістэнт Аляксандр Ермаковіч.У мінулым добры паўабаронца.А які трэнер з яго выйдзе,адказаць зараз нельга.На дадзены момант на яго рахунку 7 афіцыйных гульняў:3 перамогі,3 паражэнні і 1 нічыя пры розніцы мячоў 10-8 на карысць клуба з Барысава.Асабіста ў мяне узнікае пытанне:ці хопіць характару Ермаковічу каб кіраваць камандай з такімі амбіцыямі. Яшчэ 2 пытанні ўзнікае па трансферам.Навошта БАТЭ Карніцкі і ці будзе хоць нейкі шанец у Сігневіча і Гардзейчука,якія добра гулялі ў 2013 годзе.Ці гэтыя трансферы здзейснены для таго,каб іх не перахапілі канкурэнты?

Другое.Сяргей Бароўскі ў Салігорску.Мне вельмі прыемна,што такі чалавек і трэнер нарэшце знайшоў сабе працу ў Вышэйшай лізе.Пры тым у клубе,які будзе змагацца за самыя высокія месцы.Супраць Белшыны Шахцёр гуляў у 3 нападаючых.Цікава,гэта будзе базавая расстаноўка на большасць гульняў чэмпіяната,ці гэта яшчэ адна спроба сваіх магчымасцяў?Добра папрацавалі зімой салігорцы ў плане трансфераў.Добра ўзмацнілі абарону,падпісаўшы галкіпера Катэнка і абаронцаў Аляксандра Юрэвіча і Ігара Кузмёнка(арэнда).І цікава,ці атрымаецца ў Сяргея Бароўскага вярнуць у футбол Уладзіміра Юрчанка.

Трэццяе.Уладзімір Журавель у Дынама.У Салігорску ён дасягнуў максімальнага выніку,улічваючы фінансавыя магчымасці і наяўнасць футбалістаў.Дакладней,яе адсутнасць.Маючы ў наяўнасці 17-19 чалавек,ніжэй за 2 месца Шахцёр не фінішаваў ні разу за апошнія 4 сезоны.У Дынама ні з фінансамі,ні з футбалістамі праблем няма.Асноўны склад падпіраюць маладыя гульцы:васемнаццацігадовы паўабаронца Яраслаў Яроцкі,абаронцы Сяргей Карповіч і Андрэй Залесскі,нападаючыя Глеб Рассадкін і Яўген Нікіцін.Адзінае,што насцярожвае,гэта няўдачы Шахцёра ў еўракубках.Але невядома гэта трэнерскія здольнасці, ці доля салігорцаў такая.Адметнасць Жураўля яшчэ і ў тым,што гэта дынамаўскі выхаванец.А яшчэ зноў разам з Жураўлём будзе Эдуард Малафееў,які ужо 2 разы дапамог пачаць кар'еру Жураўлю.Спачатку як футбалісту,а потым як трэнеру.Магчыма ЭВМ дапаможа выйсці Жураўлю на новы узровень як трэнеру.З трансфераў трэба адзначыць незразумелы на дадзены момант пераход Ігара Варанкова,а таксама набыццё чэмпіёна Нарвегіі ў складзе Стрэмсгадсэта нападаючага Адама Діамандэ.Па водгуках нядрэнна выглядаюць абаронца Умару Бангура з Сьера-Леонэ(лепшы футбаліст краіны за мінулы год дарэчы) і атакуючы паўабаронца Чыгозе Удоджы.

Чацвёртае.Сяргей Саладоўнікаў.Сам па сабе адзін з лепшых трэнераў нашага чэмпіянату.А яшчэ ён працуе ў амаль родным для сябе горадзе і клубе.З Неманам Сяргей Вітальевіч ледзь не стаў чэмпіёнам у 2002 годзе,пацярпеўшы паражэнне ў залатым матчы ад БАТЭ.Я мяркую,што "Неман" будзе біцца за самыя вышэйшыя месцы ў гэтым сезоне.Таму што,яшчэ раз падкрэслю,Саладоўнікаў на сваім месцы,і таму што ўсе 3 першыя каманды 2013 года змянілі трэнераў.А ў Немана малюнак гульні ўжо склаўся,як склаўся і калектыў.Мабыць Неман зможа выйсці на першае месца па ходзе чэмпіяната,але ці зможа прабыць на ім доўга,я не ведаю.З трансфераў гродненцаў можна адзначыць вяртанне Аляксандра Сулімы і не зусім прыгожую гісторыю з пераходам у БАТЭ Сяргея Чэрніка.А таксама яшчэ адну спробу вярнуцца ў футбол Дзмітрыя Рэкіша.

За бронзавы медаль зможа паспрачацца і жодзінскае Тарпеда-БелАЗ.Не думаю,што ў гэтага клуба атрымаецца ўзняцца вышэй.Але пры пэўных абставінах можа здарыцца і так.У каманды роўны склад,надзейная абарона,нядрэнная сярэдняя лінія,цікавыя нападаючыя.Нарэшце рэшт,вельмі пісьменны трэнер Ігар Крывушэнка.

За першую шасцёрку будуць змагацца ФК Мінск,Белшына і Гомель.Я не бачу абставін,пры якіх гэтыя клубы змогуць паспрачацца за медалі,але і ў ніжэйшай палове іх уявіць цяжка.

Такім чынам,па маяму меркаванню, Дынама Брэст,Днепр,Нафтан і Слуцк будуць аспрэчваць,каму гуляць пераходныя матчы з 3 камандай Першай лігі.Гэтыя каманды я адношу да аўтсайдэраў толькі таму,што ад іх не было чуваць аніякага пазітыва.

Але гэта футбол.Тут можа здарыцца самае неверагоднае.Нехта з чатырох аўтсадэраў можа прайсці ў першаю шасцёрку,нехта з фаварытаў можа заваліць першыя сустрэчы.Я чакаю цікавы сезон.А вы?

Лучшее в блогах
Больше интересных постов