Tribuna/Футбол/Блоги/Пинта-Шминта/У «Іслачы» памочнік вучыць галоўнага трэнера. Вось як гэта атрымалася

У «Іслачы» памочнік вучыць галоўнага трэнера. Вось як гэта атрымалася

Нестандартны варыянт

Автор — Бэзавы Кіт
7 апреля 2023, 14:46
У «Іслачы» памочнік вучыць галоўнага трэнера. Вось як гэта атрымалася

Дзмітрый Камароўскі шмат дзе гуляў у Беларусі і не толькі, але завяршыў кар'еру пасля сезона-2021 у «Іслачы». І там жа адразу перайшоў у трэнерскі штаб Арцёма Радзькова, а ў бягучым сезоне ўжо сам кіруе клубам. І гэта пры тым, што ў трэнера няма патрэбнай ліцэнзіі УЕФА PRO, якая дазваляе ў адпаведнасці з рэгламентам турніра афіцыяльна ўзначальваць каманду.

Але Камароўскі імкнецца выправіць сітуацыю і вучыцца на трэнерскіх курсах.

На пачатку красавіка АБФФ паведаміла, што на трэнерскія заняткі УЕФА на ліцэнзію «В» падаліся 58 кандыдатаў. Праз сумоўі былі адабраныя 42 слухачы, 39 з іх – з футбольных клубаў і спартыўных школ Беларусі, тры – з Расіі.

Паведамляецца, што большасць слухачоў ужо мае ліцэнзію УЕФА катэгорыі «С» (базавая ступень, якая дазваляе ісці ў вучобе далей), аднак не ўсе, напрыклад, усё той жа Камароўскі.

Частку прынялі без ліцэнзіі, у адпаведнасці з Палажэннем трэнерскай канвенцыі УЕФА - як «прафесійных гульцоў з вялікім стажам». Гэта значыць, што трэба правесці не менш за 7 поўных сезонаў у вышэйшым дывізіёне адной з асацыяцый ФІФА або УЕФА.

І вось цікавы факт: свайго шэфа па «Іслачы» на курсах АБФФ адукоўвае яго ж падначалены і памочнік – Сяргей Бароўскі. Заслужаны трэнер БССР працуе інструктарам АБФФ і выкладае для слухачоў праграмныя модулі «Мадэль гульні» і «Метадалогія аналізу гульні».

Аднак трэба заўважыць, што па афіцыйных дакументах менавіта Бароўскі з'яўляецца галоўным трэнерам «Іслачы» і ходзіць праз гэта на пасляматчавыя прэс-канферэнцыі. Камароўскаму бракуе адукацыі.

Хаця на сайце клуба інфармацыя іншая:

Канешне, «ваўкі» у гэтым плане не першапраходцы. Бо федэрацыя футбола часта дазваляе працаваць спецыялістам без таго самага дыплома «PRO».

Фота: АБФФ, Ютуб-канал ФК "Іслач".

Другие посты блога

Все посты