Фаташоп дня. Іранскае выданне «цэнзуравала» фота з дня нараджэння Раналду
Джарджыне відавочна гэта не спадабаецца.
Адна з самых папулярных газет Ірана «Хамшахры» апублікавала фота з дня нараджэння Раналду.
Але зрабілі яны гэта правёўшы пэўныя маніпуляцыі з выявай – фатаграфіі ў сацсетках футбаліста і варыянт, апублікаваны «Хамшахры», некалькі адрозніваюцца.
Па здагадцы карыстальнікаў інтэрэнту гэта было зроблена для таго, каб адпавядаць нормам, якія прад'яўляюцца да жанчын у мусульманскіх краінах.
Вось які каментар наконт гэтай сітуацыі дае выданне The Sun: «Джарджына будзе вельмі засмучаная. Яна шмат працуе над сваім целам і вельмі ганарыцца сваімі формамі. Гэта проста паказвае, што погляд на жанчын у некаторых частках свету скрыўлены».
30-гадовая мадэль любіць дэманстраваць свае пышныя формы ў сацыяльных сетках. Але з таго часу, як Джарджына пераехала з Раналду ў Саудаўскую Аравію, яна прытрымлівалася мусульманскіх звычаяў і прыкрывала сваё цела на публіцы.
Жанчыны ў Іране павінны насіць паранджу і свабоднае адзенне, якое закрывае ўсё, акрамя рук і твару. У выпадку парушэння гэтага закону жанчынам пагражае да дзесяці гадоў турмы.