Tribuna/Футбол/Блоги/Спортивный канал/У Беларусі будзённа пачалi футбольны чэмпіянат: першы гол (прыгожа) забіў падпісант за рэжым, АБФФ адмовілася ад роднай мовы ў асвятленнi матчаў

У Беларусі будзённа пачалi футбольны чэмпіянат: першы гол (прыгожа) забіў падпісант за рэжым, АБФФ адмовілася ад роднай мовы ў асвятленнi матчаў

Автор — Tribuna.com
18 марта 2022, 22:56
У Беларусі будзённа пачалi футбольны чэмпіянат: першы гол (прыгожа) забіў падпісант за рэжым, АБФФ адмовілася ад роднай мовы ў асвятленнi матчаў

Чарговы сезон вышэйшай лігі стартаваў будзённа – у пятніцу а 18 гадзiне. «Мiнск» прымаў мiнскае «Дынама» – гэта пабачылi на свае вочы быццам бы 1200 гледачоў з улікам кіраўніка АБФФ Уладзіміра Базанава з жонкай.

Дынамаўцы атакавалі больш небяспечна і ў выніку перамаглі 1:0. Усё вырашыў адзін гол – падпісант за рэжым Іван Бахар у чарговы раз забіў клубу, выхаванцам якога з’яўляецца, з-за чаго не святкаваў. Мяч уляцеў у вароты па ідэальнай траекторыі – адскочыў у сетку ад папярэчыны максімальна блізка ад «дзявяткі» (метка часу 5:03).

Дарэчы, вы заўважылі, што назва відэа з аглядам матча на канале АБФФ – на рускай мове? Гэта на цяпер галоўнае адрозненне новага сезона ад папярэдняга – акаўнты федэрацыі адмовіліся ад выкарыстання беларускай. Мінулыя ж мінскія дэрбі асвятляліся вось так, ды і ў назве суполкi прысутнічала «вышэйшая ліга», а не як цяпер.

І не толькі мiнскія дэрбі – увогуле ўсе матчы.

I на графіцы ўсё было інакш. Мінулы сезон канчаўся вось так.

Новы пачаўся іншай дзяржмовай.

На рускую замест беларускай пераклалі і проста тэксты ў суполцы вышэйшай лігі.

Вось такі пачатак сезона – з паразы роднай мовы. Ну а ў табліцы «Дынама» з-за адсутнасцi іншых матчаў дня да суботы дакладна засталося на першым месцы – усё як марылася Аляксандру Лукашэнку.

Другие посты блога

Все посты