Tribuna/Теннис/Блоги/Матчбол/Улюбёнка Лукашэнкі разнесла Мадрыд: 176 вінерсаў, першы тытул на грунце і топ-4 рэйтынгу WTA

Улюбёнка Лукашэнкі разнесла Мадрыд: 176 вінерсаў, першы тытул на грунце і топ-4 рэйтынгу WTA

Сабаленка зрабіла падарунак свайму прыхільніку на 9 мая.

Блог — Матчбол
Автор — Алесь Коваль
9 мая 2021, 10:09
3
Улюбёнка Лукашэнкі разнесла Мадрыд: 176 вінерсаў, першы тытул на грунце і топ-4 рэйтынгу WTA

Сабаленка зрабіла падарунак свайму прыхільніку на 9 мая.

Арына Сабаленка правяла узрушаючы тыдзень у Мадрыдзе. На шляху да фіналу яна прайграла ўсяго 18 геймаў (гэта рэкорд турніру), а ў вырашальным матчы перамагла першую ракетку свету Эшлі Барці – 6:0, 3:6, 6:4. Мадрыдскі трыумф ацаніў асабісты прыхільнік тэнісісткі Лукашэнка. Ён назваў перамогу на турніры «выдатным падарункам да 9 мая».

Фінал у Мадрыдзе паказаў, чаму Сабаленко ужо сёння можна называць топавай тэнісісткай.

***

Тэніс Сабаленка – гэта максімальная агрэсія. За шэсць матчаў у Мадрыдзе яна зрабіла 176 вінерсаў – амаль па 30 за гульню. У першых двух колах больш за палову сваіх ачкоў выйгравала ўдарамі навылёт, а самы нізкі паказчык за ўвесь турнір склаў 37,5%. Гэта вельмі магутна.

І агрэсія Сабаленка становіцца ўсё больш разумнай і разнастайнай. Яна будуецца не толькі на ўменні прабіваць з зубаскрышальнай сілай.

Увесь турнір беларуска выдатна выкарыстоўвала атакі за кошт касых і кароткіх удараў, якія асабліва прыгожыя на грунце. Прычым у яе яны працуюць з абодвух бакоў – і з форхенда, і з бэкхенда. 

Калі Арына будавала розыгрышы больш лінейна, яна ў цэлым дэманстравала цярпенне, якога яшчэ год-паўтара таму ў яе проста не было.

І лінейнае прымяненне моцы яна выдатна камбінавала з тонкасцю – моцным і глыбокім ударам выбівала саперніц далёка за заднюю лінію, а потым караціла. Дропшоты прынеслі ёй шмат ачкоў.

Першы сэт фіналу Сабаленка правяла наогул ідэальна. Яна перахапляла ініцыятыву з першага ж удару – яе не бянтэжылі нават кручаныя падачы Барці, пасля якіх мяч ляцеў ёй пад лева вышэй пляча – і наогул не давала першай ракетцы свету што-небудзь ствараць. І атакавала беларуска вельмі стабільна – дапусціла ўсяго адну нявымушаную памылку.

У яе атрымлівалася абгульваць Барці нават за кошт любімага прыёму аўстралійкі – разаком выцягнуць саперніцу да сеткі і абвесці.

У той момант стала усяго адно пытанне – ці зможа яна утрымаць гэты ўзровень.

Не змагла. У другім сэце яна ўжо да трэцяга гейму дапусціла 8 нявымушаных памылак, а да канца партыі – 15. Барці да спаду была гатовая, і яе гульня стала працаваць больш эфектыўна: форхенд стаў цяжэй, падрэзкі злева ламалі рытм, падача стала вастрэй. У выніку ў яе часцей атрымлівалася не ўпускаць Сабаленка ў корт, трымаць гульню ў сваіх руках.

Прыкладна па такой жа схеме два тыдні таму развіваўся іх фінал у Штутгарце, які Барці ў выніку выйграла.

***

Розніцай паміж Мадрыдам і Штутгартам сталі два фактары. Па-першае, у Германіі ў Сабаленка ў сярэдзіне трэцяга сэта забалела сцягно. Па-другое, тады яна вельмі знервавалася пасля другой партыі і дала Барці хутка аформіць брэйк у вырашальным сэце.

У Мадрыдзе ў вырашальным сэце ёй таксама было псіхалагічна вельмі цяжка. Барці да таго моманту ўжо гуляла вельмі добра, а Арына не магла выйсці на ўзровень першага сэта, і гэта яе вельмі злавала.

Пры ліку 1:2 здавалася, што яна ўжо зламалася. Калі ў гейме было 15:15, яна сарвала форхенд, а потым зрабіла падвойную памылку – і стукала ракеткай па корце. Падаючы на брэйк-пойнце, яна не патрапіла ў першы мяч – і гучна крычала. Але яна не дала негатыву пратачыцца ў гульню, агрэсіўна выйграла наступныя чатыры ачкі, і крык незадаволенасці змяніўся лютым камонам.

А при счете 3:4, 15:30 мучения Соболенко закончились – она вернулась на уровень первого сета. Бэкхенд заработал с сумасшедшей мощью и эффективностью, и она выиграла 11 очков подряд – а с ними и первый титул на грунте. Покрытии, которого она раньше, по собственным словам, боялась.

В общем, в этот раз она не посыпалась, хотя все предпосылки к этому были. И такая стойкость, когда дела идут не очень хорошо, – тоже относительно новая часть ее игры.

А пры ліку 3:4, 15:30 пакуты Сабаленкі скончыліся – яна вярнулася на ўзровень першага сэта. Бэкхенд запрацаваў з вар’яцкай моцай і эфектыўнасцю, і яна выйграла 11 ачкоў запар – а з імі і першы тытул на грунце. Пакрыцці, якога яна раней, па ўласных словах, баялася.

Увогуле, у гэты раз яна не пасыпалася, хоць усе перадумовы да гэтага былі. І такая стойкасць, калі справы ідуць не вельмі добра, – таксама адносна новая частка яе гульні.

***

За апошні год Сабаленка правяла 52 матчы, з якіх выйграла 41. На 15 праведзеных турнірах у яе чатыры тытулы і адзін фінал, а апошнія пяць паразаў яна пацярпела ад Серэны Уільямс (на Australian Open, дзе амерыканка была добрая), Гарбін Мугурусы (самай стабільнай у першыя тры месяцы сезону) і Барці.

Гэта ўсё да таго, што ў гульні беларускі з’яўляецца ўсё больш стабільнасці – як у асобных матчах і на асобных турнірах, так і на дыстанцыі.

В итоге в понедельник она станет четвертой ракеткой мира – так высоко она еще не забиралась. И это при том, что она еще никогда не проходила в четвертьфинал на «Больших шлемах».

Фото: REUTERS/Sergio Perez

Другие посты блога

Все посты