Tribuna/Хакей/Блогі/Девушка дня/Галоўны тафгай Беларусі абвясціў пра заручыны – абранніца выклікала ваніты ў хакеіста, горача анансавала выступ Лукашэнкі
Фота

Галоўны тафгай Беларусі абвясціў пра заручыны – абранніца выклікала ваніты ў хакеіста, горача анансавала выступ Лукашэнкі

Алег Явенка блізкі да вяселля.

Блог — Девушка дня
Аўтар — Бэзавы Кіт
24 сакавіка 2023, 14:36
Галоўны тафгай Беларусі абвясціў пра заручыны – абранніца выклікала ваніты ў хакеіста, горача анансавала выступ Лукашэнкі

Нядаўна экс-хакеіст мінскага «Дынама», «Трактара» і «Спартака» Алег Явенка абвясціў пра заручыны са сваёй каханай Лізаветай Тужаковай, з якой сустракаўся цягам трох апошніх год. Распавядаем пра дзяўчыну 32-гадовага скаўта «Флорыды» (не так даўно Явенка скончыў кар'еру і адшукаў для сябе новы кірунак).

25-гадовая мінчанка ўдзельнічала ў фінале конкурсаў прыгажосці «Міс Мінск 2018», «Міс Beauty», а таксама «Міс RU.TV Беларусь». У сваёй анкеце пяць гадоў таму Лізавета напісала, што захапляецца фітнесам, танцамі, піша вершы, працуе ў бьюці-індустрыі, а галоўным у жыцці лічыць самаразвіццё і аптымізм.

У 2028-м бачыла сябе шчаслівай мамай чатырох дачок і заснавальніцай сеткі салонаў прыгажосці. З дачкамі яшчэ можна паспець, але варта паспяшацца.

Свае пажаданні па мужчынах дзяўчына аформіла ў выглядзе паста ў Інстаграм, які пракаментаваў Явенка – яшчэ ў той час хакеіст, а паміж парай не было стасункаў.

Апошнім часам у акаўнце дзяўчыны фатаграфій няшмат, але ёсць цікавыя пасхалкі на актуальныя тэмы. Напрыклад, тэма кавіда і асабістай гігіены пад час карантына.

А вось гэтае відэа не рэкамендуем глядзець тым, хто зараз прымае ежу:

Іранічны допіс пра здаровае харчаванне:

У Чалябінску дзяўчына наведала прытулак для жывёл, якія былі параненыя або пацярпелі ад чалавечай жорсткасці, і не змагла прамаўчаць:

Аднойчы Лізавета закранула тэму допісаў у Instagram і асудзіла тых, хто піша зашмат нецікавых рэчаў. Нічога казаць не будзем, але ў акаўнце самой дзяўчо ёсць допісы кшталту «Не стоит прислушиваться к сердцу, когда в голове – полный беспорядок».

Разважанні на тэму пластычнай хірургіі, калі коратка – Лізавета супраць.

Сустракаць 2020 год дзяўчына збіралася ў кампаніі Лукашэнкі, якога назвала паважаным. Здаецца мы яшчэ не бачылі настолькі эратычнага анонса навагодняй прамовы:

А 2022-і Явенка і Тужакова сустракалі ў Маскве ў кампаніі Кірыла Гатаўца і сям'і Бэйленаў:

Але большасць здымкаў – гэта адпачынак у розных краінах свету: Партугалія, Эміраты, Італія, Егіпет.

Фота: https://www.instagram.com/p/Bk3Wb4LDSsq

Іншыя пасты блога

Усе пасты