Tribuna/Футбол/Блогі/Девушка дня/Абраннiцы футбалiстаў чэмпiёнскага «Дынама»: прызёрка АГ, крытык заўзятараў, чаканне «пузёныша» i працы ў АБФФ

Абраннiцы футбалiстаў чэмпiёнскага «Дынама»: прызёрка АГ, крытык заўзятараў, чаканне «пузёныша» i працы ў АБФФ

Сяброўкі і жонкі гульцоў мiнчан.

Блог — Девушка дня
5 снежня, 08:00
Абраннiцы футбалiстаў чэмпiёнскага «Дынама»: прызёрка АГ, крытык заўзятараў, чаканне «пузёныша» i працы ў АБФФ

ЧБ-2023 завяршыўся прадказальна – даўгачаканым з боку сiстэмы чэмпiёнствам мінскага «Дынама».

Мы вырашылi расказаць пра тых, хто дапамагаў футбалістам «Дынама» – i гаворка тут пойдзе пра жонак і сябровак гульцоў, якiя напэўна падтрымлiвалi абраннiкаў на iх шляху (хаця i самотныя чэмпiёны ў клубе, канешне, таксама ёсць).

Арцём Макаўчык

Жонку запаснога кіпера мінчан клічуць Аліна, вяселле адбылося ў канцы 2022-га. Судзячы па акаўнце, калісьці дзяўчына ўваходзіла ў групу падтрымкі баскетбольных «Цмокаў» (цяпер «Мiнск»), а зараз навучае плаванню.

Аляксей Гаўрыловіч

Абаронца жанаты на экс-гімнастцы зборнай Беларусі Алесі Бабушкінай, бронзавай медалicтцы АГ-2008 ў групавых практыкаваннях. Жанчына i цяпер застаецца ў вiдзе – у Гомелi працуе яе студыя гiмнастыкi. У жніўні 2023-га ў Аляксея i Алесi нарадзілася трэцяе дзіця, а старэйшы сын ужо займаецца футболам у структуры «Дынама».

Сяргей Паліцевіч

Жонку капітана «Дынама» завуць Ганна. У самым пачатку 2023-га ў пары нарадзілася другое дзіця – да дачкi дадаўся сын. Летам Ганна сфатаграфавалася з хлопчыкам каля Дома футбола АБФФ i дадала подпic: «Прывезлi сына на яго будучую працу».

Уладзіслаў Калінін

Нявесту абаронцы завуць Ірына. Улетку Уладзіслаў зрабіў ёй прапанову – у сацсетках дзяўчына напiсала, што гэта адбылося на яхце. З акаўнта таксама вынiкае, што працуе Iрына ў аўтасалоне.

Арынья

Бразільскi легіянер рэгулярна посцiць сторыс з узгадкамi сяброўкi з Радзiмы па iменi Маяра. У футбалicта i яго абраннiцы ёсць дзiця.

Раман Бегуноў

Жонку абаронцы завуць Лізавета. Пара выхоўвае 5-гадовую дачку Кіру – i большага з акаўнта Бегуновай дазнацца няма чаго.

Арцём Быкаў

Паўабаронца «Дынама» вядомы ў сацсетках тым, што лайкi з яго акаўнта рэгулярна аказваюцца пад фатаграфiямi самых розных дзяўчын. А жонка футбалiста Кацярына летам гэтага года адзначылася вiдэа, дзе скардзiлася на «не такiя» адносiны заўзятараў да белфутбола.

Але то было ў TikTok, а ў Instagram у дзяўчыны толькi фота адпачынкаў i «прыгожага жыцця». Таксама яна гадуе 2-летнюю дачку.

Алег Нікіфарэнка

Жонку хаўбека завуць Анастасія. Афiцыйна пара, якая даўно сустракалася, аформiла адносiны ў 2023-м. Анастасiя ў падлеткавым узросце займалася тэнiсам, але прафесiяналкай не стала, затое цяпер праводзiць iндывiдуальныя трэнiроўкi.

Аляксандр Свірэпа

Жонку хаўбека завуць Вікторыя. У мінулым годзе было вяселле, а цяпер дзяўчына цяжарная – называе будучае дзіця «пузёныш», а ў адным з пастоў напісала падзяку свайму мужу, таму што «толькі дзякуючы яму» ёй даступныя «найлепшыя лекары, харчаванне, вітаміны». Ну а пол дзіцяці Свірэпа даведаўся на найважнейшым матчы другога круга супраць «Нёмана» – ударыў па спецыяльным мячы, з якога вырваўся ружовы дым, што значыла дзяўчынку.

Павел Сядзько

Сяброўка паўабаронцы мінчан выглядае вось так. Нажаль, у акаўнце не пазначанае нават iмя.

Аляксандр Сялява

Жонка паўабаронцы Дар“я любiць посцiць кантэнт, чым вельмi адрознiваецца ад мужа.

Да двух сыноў пары ў кастрычнiку 2023-га дадалася дачка. Але ж жанчына трымае сабе ў форме i дэманструе гэта на фота.

Андрэй Рылач

Паліна – такое iмя ў сяброўкi галоўнага мема гэтага «Дынама».

Рылача дзяўчына называе сваёй «найлепшай знаходкай», а сама, як вынiкае з Instagram, рэгулярна бывае ў ЗША – i цяпер таксама там ужо некалькi тыдняў.

Уладзімір Хвашчынскі

Жонку форварда завуць Кацярына.

У мiнулым годзе пара стала бацькамi ўжо ў чацвёрты раз.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты