Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/Девушка дня/Муж Ціманоўскай замяніў яе гарачай украінкай – тая любіць ню-фота і тату

Муж Ціманоўскай замяніў яе гарачай украінкай – тая любіць ню-фота і тату

А не любіць – Расiю і Пуціна.

Блог — Девушка дня
Аўтар — bytribuna com
2 лістапада, 13:23
1
Муж Ціманоўскай замяніў яе гарачай украінкай – тая любіць ню-фота і тату

У канцы верасня 2023-га беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская заявіла, што разводзіцца са сваім мужам Арсеніем Зданевічам. Ён некалі трапляў на п'едэстал чэмпіянату Беларусі ў бар'ерным бегу, але хутка скончыў кар'еру і пачаў дапамагаць жонцы ў яе трэніроўках. За ёй у 2021-м з'ехаў у Польшчу пасля таго, як яе знялі з забегу на АГ і спрабавалі вярнуць у Беларусь для пакарання за публічнае абурэнне памылкамі рэжымных спортчыноўнікаў.

Афіцыйна скасавання шлюбу яшчэ не адбылося, але гэта не перашкаджае абодвум актыўна расказваць у сацсетках пра свае новыя адносіны. Прычым новыя абраннікі і ў тым, і ў іншым выпадку з Украіны. Ціманоўская, якая хутка адсвяткуе 27-ы дзень нараджэння, расказвала, што адправілася на адпачынак у Грэцыю, дзе пазнаёмілася з такім жа «адпускніком» па іменi Аляксандр Салонскі, які ўжо некаторы час жыў у Польшчы. Завязаўся раман, пасля чаго хлопец пераехаў у Варшаву дзеля сумеснага жыцця з дзяўчынай, хаця збіраўся перабірацца ў ЗША.

Зданевіч, якога Ціманоўская зараз абвінавачвае ў неаднаразовых здрадах, выкладвае фота з дзяўчынай па імені Дыяна. Пра яе вядома зусім няшмат – праз пару тыдняў споўніцца 24 гады, з сацсетак зразумела, што яна з горада Камянец-Падольскі, 97-тысячнага райцэнтра ў Хмяльніцкай вобласці Украіны. Дзяўчына стала жыць у Варшаве неўзабаве пасля пачатку вайны, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расiя ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Некаторыя высновы можна зрабіць па Instagram дзяўчыны, дзе больш за 1200 падпісчыкаў. Дыяна відавочна стала дрэнна ставіцца да Расiі і кіраўніка яе рэжыму Уладзіміра Пуціна – пад фота, якія часта выходзілі наогул без подпісу, з'явіліся такія словы.

Ну а па здымках ясна, што дзяўчына любiць татуіроўкі – іх на яе целе нямала. Убачыць гэта лёгка, бо Дыяна часта выкладвае фота ў стылі ню.

Іншых гарачых кадраў у профілі ўкраінкі таксама хапае.

Іншыя пасты блога

Усе пасты