З кім сустракаюцца гульцы, якіх можна назваць маладымі зоркамі ЧБ: медык, мадэль, коуч па тэнісе, работніцы федэрацыі хакея і суда Лукашэнкі
Змена пакаленняў.
«Дынама» Мінск
Жонка галкіпера «бела-блакітных» Арцёма Макаўчыка Аліна.
Дзяўчына таксама звязана са спортам: працуе ў федэрацыі хакея Беларусі.
Event-менеджарам у той жа ФХБ працуе сяброўка хаўбека Мікіты Дземчанкі Анастасія.
У верасні мінулага года вяселле згуляў іншы гулец, які ўзімку перайшоў з «Энергетыка-БДУ» у мінскае «Дынама», - падпісант за рэжым Аляксандр Свірэпа.
Абранніцу паўабаронцы завуць Вікторыя.
Нявеста вінгера Алега Нікіфарэнкі Анастасія.
Дзяўчына працуе трэнерам па тэнісе ў адным з прыватных клубаў Мінска.
БАТЭ
Дзяўчына галкіпера БАТЭ і падпісанта за дыктатуру Андрэя Кудраўца Крысціна працуе ў барысаўскай раённай бальніцы.
Анастасія, жонка абаронцы барысаўцаў і прыхільніка рэжыму Захара Волкава. У пары ёсць дачка Вікторыя.
Кацярына - жонка паўабаронцы «жоўта-сініх» Валерыя Грамыкі.
Жонка апорніка БАТЭ Валерыя Бачарова Апалінарыя. Летась у кастрычніку ў іх сям'і здарылася папаўненне.
У графе «месца працы» ў сацсетцы VK у дзяўчыны стаіць так званы суд Лукашэнкі па Фрунзенскім раёне Мінска.
Дзяўчына вінгера БАТЭ і падпісанта за рэжым Уладзіслава Малькевіча Карына.
«Шахцёр»
Яшчэ адзін гулец зборнай Беларусі Глеб Шаўчэнка і яго жонка Аляксандра. У верасні дзяўчына нарадзіла сына, якога назвалі Маркам.
Спадарожніца абаронцы салігорцаў Іллі Лукашэвіча Анастасія, мяркуючы па яе сацсетках, працуе мадэллю.
Навічок «гарнякоў» Мікіта Мікалаевіч і яго дзяўчына Аляксандра.
Жонка маладога вінгера "Шахцёра" Максіма Кавалевіча Лізавета. Пара проста цяпер чакае папаўнення.
Астатнія клубы ЧБ
Дзяўчына хаўбека «Іслачы» Валерыя Сянько Дар'я.
Ганна - каханая нападаючага «ваўкоў» і моладзевай зборнай Дзмітрыя Латыхова.
Яшчэ адзін гулец маладзёжнай зборнай Беларусі і "Іслачы" Глеб Роўда і яго дзяўчына Арына.
Капітан «Мінска» Данііл Душэўскі сустракаецца з Валерыяй.
Форвард "Гомеля" Кірыл Ермаковіч і яго жонка Вольга.
Абаронца «Тарпеда-БелАЗ» Аляксандр Чыж у пачатку гэтага года ўзаконіў стасункі з Дар'яй.
Нявеста вінгера "Славіі" Аляксея Анцілеўскага Крысціна.
Навічок «Нафтана» Кірыл Кірыленка ў канцы мінулага года ажаніўся з Ніколь.
Ну а гэта самая футбольная пара Беларусі: абаронца "Слуцка" Уладзіслаў Яцкевіч і паўабаронца "Дынама-БДУФК" і зборнай Беларусі Анастасія Шупо.