Tribuna/Футбол/Блогі/Девушка дня/У топе беларусаў у футбольным сімулятары аказалася дзяўчына – абышла Шкурына і Шыкаўку. Вось што пра яе вядома
Фота

У топе беларусаў у футбольным сімулятары аказалася дзяўчына – абышла Шкурына і Шыкаўку. Вось што пра яе вядома

Дзяўчына дня Вікторыя Казакевіч.

Блог — Девушка дня
Аўтар — Alex Zagorski
18 верасня, 17:00
У топе беларусаў у футбольным сімулятары аказалася дзяўчына – абышла Шкурына і Шыкаўку. Вось што пра яе вядома

Пасля завяршэння супрацы паміж FIFA і распрацоўшчыкам Electronic Arts новые часткі футбольнага сімулятара будуць выходзіць пад назвай EA Sports FC. Першая гульня пад гэтым брэндам выйдзе на ўсіх платформах ужо зусім хутка, 29 верасня, таму на афіцыйным сайце ўжо можна знайсці рэйтынгі ўсіх футбалістаў і футбалістак, што будуць прадстаўленыя ў FC 24.

У новай частцы гульні прысутнічаюць пяцёра беларусаў (на два больш, чым у мінулым годзе), і вось сюрпрыз: найлепшым рэйтынгам сярод іх (69) валодае дзяўчына – абаронца французскага «Сент-Эцьена» і зборнай Беларусі Вікторыя Казакевіч. Яна абышла форвардаў польскіх «Сталі» і «Кароны» Іллю Шкурына і Яўгена Шыкаўку, брамніка шведскага «Вернаму» Філіпа Вайцяховіча і паўабаронцу дрэздэнскага «Дынама» Жана Шчарбакоўскага.

З улікам, што гэта першае трапленне Казакевіч у сімулятар, топавы рэйтынг выглядае крыху дзіўна. Да таго ж варта адзначыць, што распрацоўшчыкі паставілі недакладную пазіцыю футбалістцы – на самой справе яна гуляе правую абаронцу, а не цэнтральную. Але факт ёсць факт: Вікторыя – найлепшая сярод беларусаў у FC 24, таму давайце паглядзім, што пра яе вядома.

Казакевіч нарадзілася ў Мінску ў 1998 годзе (зараз ёй 25), у футбол прыйшла даволі позна – у 15 гадоў трапіла ў сталічную «Зорку-БДУ», а да таго крыху займалася лёгкай атлетыкай. Пачынала на пазіцыі форварда, але пасля пераходу ў «Іслач» (у 2019-м) ёй змянілі ролю на правую абаронцу, дзе яна гуляе і дагэтуль. Яшчэ падчас выступаў за «Зорку-БДУ» футбалістку вызывалі ў зборныя Беларусі U-17 і U-19. Дэбют за галоўную каманду краіны адбыўся ў 2017 годзе.

У зграі «ваўкоў» Казакевіч затрымалася ўсяго на год – пакуль у 2020-м у сістэме мінскага «Дынама» не з'явілася жаночая каманда, куды і падпісалі футбалістку. У складзе «Дынама-БДУФК» Вікторыя двойчы перамагала ў Кубку, Суперкубку і чэмпіянаце Беларусі.

У 2022-м Казакевіч чакаў першы легіянерскі вопыт – напрыканцы студзеня таго года кантракт з беларускай падпісаў харкаўскі «Жылбуд-1». Але ўмяшалася вайна: калі 24 лютага Расія напала на Украіну, клуб хоць і знаходзіўся на зборах у Турцыі, тым не менш, кантракт вырашана было скасаваць. Вікторыя вярнулася ў Беларусь, дзе падпісалася з «Мінскам» – прынцыповым супернікам «Дынама-БДУФК».

Але надоўга на Радзіме Казакевіч не затрымалася: у лютым 2023-га ўзгадніла пагадненне з іспанскім «Фрыёлем» (Д3), адкуль у ліпені і адправілася ў «Сент-Эцьен» – навічок французскай эліты.

Цяпер дзяўчына адзіная прадстаўніца нашай краіны ў топ-5 лігах. У мінулую суботу стартаваў жаночы чэмпіянат Францыі, але дэбюту не адбылося – Вікторыя засталася ў запасе на матч супраць «Рэймса» (0:2).

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты