Tribuna/Футбол/Блогі/Девушка дня/«Мінск» загадзя і са зменай назвы адзначыў рэжымную дату – за подпісам дзяўчыны, якая знаходзіла «народную каманду» ў Салігорску і рабіла фота з носьбітамі формы

«Мінск» загадзя і са зменай назвы адзначыў рэжымную дату – за подпісам дзяўчыны, якая знаходзіла «народную каманду» ў Салігорску і рабіла фота з носьбітамі формы

Уладальніца тытула на рэжымным конкурсе прыгажосці.

Блог — Девушка дня
Аўтар — bytribuna com
17 верасня, 17:15
«Мінск» загадзя і са зменай назвы адзначыў рэжымную дату – за подпісам дзяўчыны, якая знаходзіла «народную каманду» ў Салігорску і рабіла фота з носьбітамі формы

У 2021-м рэжым Лукашэнкі прызначыў на 17 верасня сваё свята, якое чамусьці назваў «днём народнага адзінства». Увогуле ў гэтую дату ў 1939 годзе савецкія войскі ўвайшлі ў Польшчу, каб акупаваць тэрыторыю Заходняй Беларусі, якую ў выніку далучылі да БССР. Астатнюю частку тэрыторыі Польшчы далучыла да сябе фашысцкая Германія – напярэдадні ўварвання СССР заключыў з гітлераўцамі калабарацыянісцкае пагадненне наконт гэтага. Цяпер вынік дамовы з нацыстамі беларуская прапаганда называе «актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да падзеленага беларускага народа» – хаця гістарычна тэрыторыя Беларусі даўжэй належала да ВКЛ, а не расійскіх утварэнняў. А дзеля «святкаванняў» у 2022-м нават пасунулі з «Мінск-Арэны» матч КХЛ.

Каманды з белспорту, якія сталі часткай рэжымнай прапаганды, 17 верасня ў сваіх сацсетках і на сайтах публікуюць адпаведныя пасты. Але дзяржаўны ФК «Мiнск» зрабiў гэта ўжо 15 верасня. У тэксце змянiлi рэжымную назву даты – з'явіўся ўжо нейкі «дзень уз'яднання», – а яшчэ выкраслілі з ліку беларусаў тых, каго рэжым прымусіў з'ехаць за мяжу.

Аўтарам гэтага кароткага паста значыцца супрацоўніца прэс-службы клуба Вікторыя Седзіна. У «Мінску» яна працуе не так даўно. Судзячы па сацсетках дзяўчыны, у 2016-м яна паступіла на журфак БДУ па мэтавым накіраванні ад дзяржгазеты роднага Любанскага раёна – гэта значыць ёй досыць было пераадолець мінімальны парог на ЦТ і іспытах для паступлення ў абмен на пяцігадовую адпрацоўку ў газеце пасля дыплома, які дзяўчына яшчэ пад дзявочым прозвішчам Дзяшковіч атрымала ў 2020-м. На журфаку дзяўчыне быў блізкі футбол – яна гуляла за жаночую зборную факультэта. Захавалася нават відэа прыгожага гола.

Пасля журфака Седзіна сапраўды паехала працаваць у «раёнку». 17 жніўня 2020-га дзяўчына заявіла, што «ў сваёй працы дакладна вырашыла жыць у ладах са сваім сумленнем» (згадак пра пратэсты ў сацсетках дзяўчыны не знайсці). Праўда, на сайце газеты складана адшукаць матэрыялы па аўтары, таму складана расказаць, што менавіта пісала Седзіна. Вядома, што дзяўчына вяла рубрыку пра тое, як на дзень станавілася работнікам нейкай любанскай арганізацыі – было сярод іх і аддзяленне рэжымнага МНС, – і пайшла з газеты ў пачатку 2023-га, адпрацаваўшы палову з пяці гадоў.

У 2021-м Седзіна ўдзельнічала ў некалькіх рэжымных конкурсах – сярод іх і «Міс Міншчыны», дзе ўзяла тытул «Міс фота».

У 2022-м словамі «мары здзяйсняюцца» Седзіна падпісала фота пасля інтэрв'ю з «міністрам аховы здароўя» Лукашэнкi Дзмітрыем Піневічам. У 2020 годзе Піневіч узначальваў беларускае аддзяленне Чырвонага Крыжа, якое прымала актыўны ўдзел у фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, а ўжо як «міністр» працягнуў рэпрэсіі супраць медыцынскіх работнікаў, якія выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю.

А ў сакавіку мінулага года дзяўчына апублікавала фота з любанскімі сілавікамі Лукашэнкi – нагадаем, што і ў гэтым райцэнтры носьбіты формы ў 2020-м сілай разганялі мірныя пратэсты беларусаў.

«Мiнск» – не першы вопыт Седзінай у асвятленні футбола. Раней яна займалася сацсеткамі салігорскага «Партызана» з Д3 – называла яго «народнай камандай», за якую «салігарчане гатовы перагрызці горла». Цяпер жа дзяўчына вядзе сацсеткі жаночай каманды «Мінска», але часам удзельнічае і ў актыўнасцях мужчынскай.

Акрамя таго, дзяўчына працуе на школу АФП, заснаваную вядомым у Беларусі трэнерам па фізпадрыхтоўцы Таццянай Лавец.

У канцы цяперашняга гадоў Седзіна актыўна дзялілася з падпісчыкамі кадрамі з адпачынку, на які яна ездзіла ў Расiю.

А вось яшчэ некалькі фота Вікторыі з яе сацсетак – дзяўчына нярэдка дзеліцца з падпісчыкамі фотасесіямі, у тым ліку дастаткова адкрытымі.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты