Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блоги/О духе времени/Паўмарафон у Мінску стаў прапагандысцкім шабашам: шмат чырвона-зялёнага і лукашыстаў

Паўмарафон у Мінску стаў прапагандысцкім шабашам: шмат чырвона-зялёнага і лукашыстаў

Падобна, і сюды дабраліся разнарадкі.

Автор — Alex Zagorski
11 верасня, 08:33
Паўмарафон у Мінску стаў прапагандысцкім шабашам: шмат чырвона-зялёнага і лукашыстаў

10 верасня ў Мінску прайшоў традыцыйны паўмарафон – мерапрыемства праводзіцца ўжо дзесяць гадоў запар з нагоды святкавання Дня горада. Калісьці гэта была найбуйнейшая бегавая падзея ўсёй Беларусі, удзел у якой бралі дзясяткі тысяч аматараў спорту, але пасля выбараў-2020 Мінскі паўмарафон стаў не болей чым сродкам прапаганды лукашэнкаўскага рэжыму, у сувязі з чым колькасць удзельнікаў скацілася з 40 тысяч у 2019-м да 10 тысяч у 2022-м. У гэтым годзе арганізацыя скацілася да таго, што беларусам нельга было зарэгістравацца на роднай мове – вось вам і беларускае спартыўнае свята.

Адразу пасля паўмарафона арганізатары адсправаздачыліся, што ў гэтым годзе ўдзел у забегах узялі каля 15 тысяч чалавек (адзначым, што яшчэ 6 верасня так званы Мінспорта пісаў пра 10 тысяч зарэгістраваных) з 16 краін свету, прычым сярод іх былі прадстаўнікі ідэалагічна варожых для дыктатуры ЗША, Літвы, Латвіі, Швейцарыі (але гэта паводле прапагандыстаў БелТА). Самай папулярнай стала дыстанцыя 5 кіламетраў – на яе нібыта зарэгістраваліся каля 9 тысяч чалавек. Прыкладна па дзве тысячы чалавек бяжалі 10,5 і 21,5 кіламетр, астатнія ўдзельнічалі ў сямейным забегу. На ваш погляд, набярэцца на старце сямейнага забегу 2 тысячы чалавек?

Няхай вас не падманвае павелічэнне колькасці ўдзельнікаў Мінскага паўмарафону ў параўнанні з годам мінулым. Гэта ўсё тое ж чырвона-зялёнае шаленства, куды нагналі паболей сілавікоў, БРСМаўцаў, пажарных і гэтак далей.

У гэтым годзе прадстаўнікі лукашэнкаўскага МУС не сталі бегчы строем у колерах рэжымнага сцягу – яны проста разгарнулі палатно са сваёй сімволікай і чырвона-зялёнай паласой унізе:

Бяжалі і курсанты акадэміі МУС:

Вось і абяцаныя БРСМаўцы:

Месца знайшлося і для мытнікаў:

Вядома, прыходзілі і па разнарадцы з універсітэтаў:

Не абышлося і без вялікай чырвона-зялёнай плямы – з ёй беглі мінскія пажарныя:

А як вам такія ўдзельнікі?

Былі на марафоне і адыёзныя персанажы: вось генеральны сакратар Беларускага чырвонага крыжа Дзмітрый Шаўцоў – прыхільнік Лукашэнкі, датычны да вывазу ў Беларусь дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны і вядомы сваімі пагрозамі ядравай зброяй Захаду, а таксама гамафобнымі выказваннямі (міжнародны Чырвоны крыж рэкамендаваў адхіліць Шаўцова ад пасады, але той пакуль на месцы):

На дзяўчынах зялёныя футболкі «Рускага дому ў Мінску» - арганізацыі, якая займаецца «інтэграцыяй» беларускай моладзі ў расійскую культуру. Такіх футболак было шмат:

А вось і новаспечаная «Міс Беларусь» Элеанора Качалоўская (у цэнтры кадра ніжэй) – статус атрымала 8 верасня, хаця па правілах і не магла ўдзельнічаць у конкурсе, а праз два дні яе ўжо выкарыстоўвае прапаганда.

За мерапрыемствам назіраў старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Іван Ціхан – удзел у забегах ён не браў праз допінгавыя скандалы? Побач з ім стаяць першы намеснік лукашэнкаўскага міністра спорту Аляксандр Дараховіч і старшыня лукашэнкаўскага Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў:

Былі на марафоне і каларытныя персанажы:

Другие посты блога

Все посты