Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/О духе времени/На мiнскi паўмарафон трэба рэгiстравацца ў расiйскай базе – на роднай мове складана, бо беларускiя лiтары i за лiтары не лiчаць

На мiнскi паўмарафон трэба рэгiстравацца ў расiйскай базе – на роднай мове складана, бо беларускiя лiтары i за лiтары не лiчаць

Чарговая дыскрымiнацыя.

Аўтар — Alex Zagorski
27 жніўня, 13:34
На мiнскi паўмарафон трэба рэгiстравацца ў расiйскай базе – на роднай мове складана, бо беларускiя лiтары i за лiтары не лiчаць

Калісьці Мінскі паўмарафон, які штогод напачатку верасня праходзіць на дзень горада, быў найбуйнешай бегавой падзеяй у Беларусі – дзясяткі тысяч людзей і яскравыя касцюмы ўдзельнікаў дарылі шмат нагод напісаць пра сябе.

З 2020 года рэжым Лукашэнкі «зачысцiў» i гэтую падзею. Цяпер туды не пускаюць з палітычных прычын, зганяюць «сілавікоў» і ладзяць балючыя для вока чырвона-зялёныя «перфомансы». Калі ў 2019-м Мінскі паўмарафон сабраў 40 тысяч удзельнікаў, то ў 2022-м іх набралося толькі 10 тысяч.

А хтосьцi i ўвогуле не зможа зарэгiстравацца з тэхнiчных прычын. Рабiць гэта рэжымная БФЛА патрабуе на асобным сайце, дзе ад пачатку даюць зразумець, што база даных тут расiйская.

Гэтая сiстэма, як высветлiлася, не прызнае беларускiя лiтары за лiтары. Калi, напрыклад, iмя i прозвiшча ўтрымлiваюць беларускiя «i», то база выдасць вось такую памылку.

Канешне, iх можна замянiць на лацiнскiя i. Але ж калi ёсць яшчэ i «ў», то зарэгiстравацца ўсё адно не дадуць.

Карацей, шэраг беларусаў проста не могуць зарэгістравацца на найбуйнейшую бегавую падзею Беларусі на беларускай мове. Адзiнае выйсце – напiсаць прозвiшча цалкам лацiнкай. Але ж, канешне, не беларускай – яе сiстэма таксама не ўспрымае.

Іншыя пасты блога

Усе пасты