Tribuna/Футбол/Блогі/О духе времени/Пасля новага відэа падпісчыкі Мілеўскага патрабуюць выратаваць яму жыццё – прапануюць рэхаб ці працу ў вёсцы, у шоку ад акружэння чэмпiёна Беларусi

Пасля новага відэа падпісчыкі Мілеўскага патрабуюць выратаваць яму жыццё – прапануюць рэхаб ці працу ў вёсцы, у шоку ад акружэння чэмпiёна Беларусi

«Потым будзеце на магіле стаяць».

Аўтар — bytribuna com
16 верасня, 13:00
4
Пасля новага відэа падпісчыкі Мілеўскага патрабуюць выратаваць яму жыццё – прапануюць рэхаб ці працу ў вёсцы, у шоку ад акружэння чэмпiёна Беларусi

15 верасня на старонцы чэмпіёна Беларусі-2019 з брэсцкім «Дынама», ураджэнца Мінска Арцёма Мілеўскага быў апублiкаваны пост з абвесткай пра дабрачынны аўкцыён – на таргі выставілі мяч і майку з аўтографам экс-футбаліста, а ўсе атрыманыя сродкі паабяцалі адправіць на «дапамогу пацярпелым ад расiйскай агрэсіі» ў вайне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расiя ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

У каментарыях заклікалі пісаць сумы ставак, аднак там значна мацней заклапаціліся пра стан 38-гадовага Мілеўскага. На відэа ён, запінаючыся, вымавіў усяго пару слоў і сапраўды выглядаў дрэнна – такое звычайна бывае ці з-за праблем са здароўем, ці з-за алкаголю.

Глядзелася так, што Мілеўскі ледзь стаяў на нагах і, хутчэй, трымаўся за нацягнутую майку, а не трымаў яе, калі падпісваў.

У каментарыях, вядома, была пара традыцыйных жартаў пра «бухога Мілю», які за час кар'еры як толькі ні парушаў рэжым.

Але нашмат больш аказалася каментарыяў спагады. Людзі не разумелі, што ў Мілі за акружэнне, якое здымае яго ў такім стане і выкладвае ў сацсеткi.

Былі заклікі неяк дапамагчы Арцёму даць рады свайму стану, пакуль не позна.

З самымі фатальнымі прагнозамі.

Шмат лайкаў сабрала вось такая прапанова.

Пра тое, што Мілеўскі знаходзіцца ў крызісным стане, гавораць ужо даўно. У пачатку 2023-га ўкраінскі журналіст Сяргей Балотнікаў расказваў: «Я так разумею, што Мілеўскага вельмі псіхалагічна падбіла вайна. Ён нічога не жадае. Мне падаецца, у яго прафесійная дэпрэсія. Ён не можа сябе рэалізаваць у цяперашніх умовах». Так жа выказваўся спартыўны каментатар Раман Бебех: «Я з Мілеўскім размаўляў – на яго моцна паўплывала вайна, калі ён убачыў, як бамбяць, як паміраюць людзі. Ён не жадае здымаць кантэнт, лічыць, што [цяпер] гэта не важна. Ён толькі адыходзіў ад завяршэння кар'еры, пачалася вайна – і гэта яшчэ больш яго зацягнула ў дэпрэсіўны стан. На яго ўплывае ўсё: што прылятае з ягонай роднай краіны, што бацькі не разумеюць». Падобна, сітуацыю Арцём топіць у алкаголі – у не самым прывабным выглядзе ўжо трапляў у некалькі лакальных канфліктаў.

Сам Мілеўскі на свежыя каментарыi з турботай за яго здароўе пакуль не зрэагаваў. Затое ў яго новым акаўнце, дзе напярэдадні старту аўкцыёну выклалі неслабы цэннік на рэкламу ад экс-футбаліста, паведамілі, што стаўкі на лоты растуць, хоць і не вельмі хутка (11 тысяч грыўняў зараз раўняюцца 286 доларам).

Магчыма, зараз мы назіраем гісторыю пра тое, як на Мілеўскім і яго былой славе нехта спрабуе зарабіць – незалежна ад кандыцый Арцёма.

Іншыя пасты блога

Усе пасты