Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Сэйв Марцінэса на 120-й, радасць ад адбітых пенальці і нечаканае прывітанне Быкаву. Эмоцыі дня ну проста 🔥🔥🔥
Фота

Сэйв Марцінэса на 120-й, радасць ад адбітых пенальці і нечаканае прывітанне Быкаву. Эмоцыі дня ну проста 🔥🔥🔥

Герой дня

Аўтар — Бэзавы Кіт
19 снежня 2022, 09:19
Сэйв Марцінэса на 120-й, радасць ад адбітых пенальці і нечаканае прывітанне Быкаву. Эмоцыі дня ну проста 🔥🔥🔥

Аргентынскі галкіпер Эміліяна Марцінес - 100% герой дня, без якога серыі пенальці наогул магло б і не быць.

Галоўны сэйв гульні ён здзейсніў на 120+3 хвіліне. Калі ўсё ішло да серыі пенальці, аргентынцы прапусцілі рывок Кало-Муані, які вырваўся адзін на адзін з брамнікам. Француз мог паставіць кропку ў эфектным фінале, але яго ўдар у кут адбіў Марцінес.

Эміліяна працягнуў цягнуць і ў серыі пенальці. Спачатку ён дастаў мяч пасля ўдару Мбапэ, але адбіць яго не змог. Затое ўзяў наступны ўдар Кінгслі.

Пасля матчу Эміліяна атрымаў «Залатую пальчатку» – прыз найлепшаму галкіперу ЧС. Заслужана, але яшчэ ярчэй ён адзначыў асабістую перамогу.

Найлепшы брамнік на ЧС-2022 Марцінэс перадаў прывітанне беларускаму футбалісту 🙈

Арцём, спіш?

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты