Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/У Калумбіі выкралі бацькоў гульца «Ліверпуля». Пакуль выратавалі толькі маму

У Калумбіі выкралі бацькоў гульца «Ліверпуля». Пакуль выратавалі толькі маму

Выратавальная аперацыя працягваецца.

Аўтар — KentYara98
29 кастрычніка, 19:54
У Калумбіі выкралі бацькоў гульца «Ліверпуля». Пакуль выратавалі толькі маму

Самы страшны час перажывае сёння гулец «Ліверпуля» Луіс Дыяс. У родным горадзе Барранкас (каля 40 тысяч жыхароў) у Калумбіі ўзброеныя людзі выкрадальнікі яго бацькоў, калі тыя спыніліся на аўтамабільнай запраўцы. Злачынцы павезлі пажылую пару на яе ўласным аўтамабілі.

Кадры з меркаванымі выкрадальнікамі, якія пераследавалі машыну бацькоў Дыяс, даволі хутка з'явіліся ў інтэрнэце.

Паліцыя аператыўна ўзялася за пошукі бацькоў. Практычна адразу ўдалося знайсці і вызваліць маці гульца.

«Мама ўжо ў нас, яна здаровая. Напалохана, але з ёй усё ў парадку. Тату злачынцы выцягнулі з машыны і павезлі на матацыкле», - паведамляла крыніца калумбійскага выдання Semana.

«Ліверпуль» у афіцыйнай заяве пацвердзіў, што яны ў кантакце з калумбійскімі ўладамі: «Мы вельмі спадзяемся, што гэтае пытанне будзе вырашанае і як мага хутчэй. Дабрабыт гульца застаецца нашым галоўным прыярытэтам». У клубе прынялі рашэнне не прыцягваць Дыяса да сённяшняга матчу супраць «Форэсту», але партнёры знайшлі спосаб падтрымаць яго.

На 31-й хвіліне першага тайма вінгер мерсісайдцаў Дыёгу Жота адкрыў лік, а пасля пабег да лаўкі запасных, дзе ўзяў майку з сёмым нумарам і прозвішчам Дыяс. Астатнія гульцы «Ліверпулю» далучыліся да партугальца і папляскалі яму за гэты жэст падтрымкі.

Ацанілі ўчынак Дыёгу Жоты і трыбуны «Энфілда».

Пару гадзін таму брытанскае выданне The mirror распаўсюдзіла інфармацыю аб тым, што бацьку Дыяса а таксама ўдалося вызваліць, аднак калумбійскія ўлады гэта абверглі. Выратавальная аперацыя працягваецца.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты