Tribuna/Іншыя/Блогі/Пинта-Шминта/Падпісант за рэжым просіць адкрыць у ягоным горадзе McDonald's – гэтая сетка зачынілася ў Беларусі ў лістападзе 2022-га

Падпісант за рэжым просіць адкрыць у ягоным горадзе McDonald's – гэтая сетка зачынілася ў Беларусі ў лістападзе 2022-га

Ешце беларускае.

Аўтар — Pam-pam
26 лютага, 23:10
Падпісант за рэжым просіць адкрыць у ягоным горадзе McDonald's – гэтая сетка зачынілася ў Беларусі ў лістападзе 2022-га

На днях у інстаграм пабліку ten_barysau, які распавядае навіны, звязаныя з Барысавам, з'явіўся пост аб тым, што ў рэстаранах, якія раней зʼяўляліся сеткай McDonald’s, прадаюць барысаўскі соўс ад «Камака» замест Heinz.

У каментары пад пастом прыйшоў барэц і падпісант за рэжым Кірыл Маскевіч, які нядаўна стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы. Спартовец напісаў, што лічыць гэта выдатнай нагодай адкрыць у Барысаве McDonald’s, праўда тэгнуў беларускую сетку Мак.by.

Толькі вось адкрыць у Барысаве, як і ва ўсёй Беларусі, арыгінальны рэстаран McDonaldʼs немагчыма – сетка спыніла сваю працу амаль паўтара гады таму.

McDonaldʼs прапрацаваў у нашай краіне амаль 26 гадоў: першы такі рэстаран быў адчынены ў Мінску ў снежні 1996 года. Прычым Беларусь стала 100-й краінай, куды прыйшла вядомая ва ўсім свеце сетка хуткага харчавання.

Аб тым, што McDonald’s пакіне нашу краіну, стала вядома ў лістападзе 2022-га, тады ж было абвешчана, што яго месца зойме расійская сетка фастфуду «Вкусно – и точка» – гэты брэнд змяніў амерыканскую франшызу ў Расіі. Здарылася гэта пасля таго, як амерыканская кампанія абʼявіла аб сыходзе з расійскага рынку, выказаўшы такім чынам нязгоду з ваеннымі дзеяннямі Расіі ва Украіне.

Аднак у працэс умяшаўся асабіста Лукашэнка, заявіўшы, што трэба спажываць сваё, а не «заморскае», і забараніўшы займаць месца McDonaldʼs любой замежнай кампаніі.

У выніку, на месцы амерыканскай франшызы зʼявіліся рэстараны Mak.bу, якія літаральна паўтараюць свайго папярэдніка. Хаця спачатку многія казалі пра тое, што стравы ў Mak.bу даволі моцна адрозніваюцца ад McDonaldʼs, беларускі аналаг працягвае сваю працу.

Іншыя пасты блога

Усе пасты