Усе навіны

Оскара Пiсторыуса, асуджанага за забойства сваёй дзяўчыны, вызваляць з турмы датэрмінова

24 лістапада, 19:22

Паралімпійскага бегуна Оскара Пісторыуса датэрмінова вызваляць пасля дзевяці гадоў зняволення за забойства сваёй дзяўчыны Рывы Стэнкамп.

У Дэпартаменце па выкананні пакаранняў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі заявілі, што яго павінны вызваліць 5 студзеня.

У Дзень святога Валянціна ў 2013 годзе ён застрэліў 29-гадовую Стэнкамп з-за дзвярэй ваннай іх дома ў сталіцы Паўднёвай Афрыкі Прэторыі.

Спачатку Пiсторыус быў прыгавораны да шасці гадоў пазбаўлення волі, а затым суд павялічыў тэрмін да 13 гадоў. У сакавіку гэтага года Дэпартамент папраўчых службаў пастанавіў, што Оскар не адседзеў дастаткова часу, каб прэтэндаваць на датэрміновае вызваленне.

Аднак, як пастанавіў Канстытуцыйны суд Паўднёвай Афрыкі, Оскар меў права выйсці на волю яшчэ 21 сакавіка, калі прайшла палова тэрміна яго зняволення.