Усе навіны

Беларус Тамашэвіч выйграў чэмпіянат Расіі ў штурханні ядра

24 лютага, 23:47

У Маскве працягваецца чэмпіянат Расіі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні.

У штурханні ядра беларус Алег Тамашэвіч паказаў найлепшы вынік. Ва ўсіх яго 6 спробах яго снарад упэўнена ляцеў за 20-метровую рысу. Кожная з іх прынесла б яму перамогу. Яго найлепшым вынікам стаў 21,13.