Усе навіны

Недасекаў пра спартсменаў, якія падтрымалі беларускія пратэсты ў 2020-ым: «Ты іх павінен выслухаць, а яны цябе – не. Гэта глупства»

1 красавіка, 17:37

Беларускі бронзавы прызёр Алімпіяды ў Токіа і падпісант за рэжым Максім Недасекаў падзяліўся думкамі пра беларускіх спартсменаў, якія падтрымалі пратэсты ў Беларусі ў 2020 годзе.

– Не магу не спытаць пра 2020 год, калі некаторыя, не будзем казаць «многія», спартсмены ўсталі на іншы бок, – сказала прапагандыстка.

– Гэта іх выбар. Зразумець іх мне цяжка. Таму што ты абавязаны, па іх мысленні, якое я ў прынцыпе не разумею, прыняць іх бок, але твой бок нават, што ты падтрымліваеш… Ты іх абавязаны выслухаць, а яны цябе – не. Гэта недарэчна.

– Той жа самай Герасімене ў Беларусі былі створаны шыкоўныя ўмовы.

– Так-так, шыкоўныя. Як і многім іншым спартсменам.

– І ўжо крыўдзіцца, так, крыўдзіцца на тое, што тут нешта тут дрэнна, вам дрэнна жывецца, ну...

– Ну, можа быць, у іх былі нейкія свае іншыя матывы, іншыя інтарэсы нейкія. Я пра іх не ведаю і як бы мне гэта не цікава. Бо трэба сачыць за сабой. Гэта найперш. За іншымі... Ну, няхай самі сочаць, – сказаў Недасекаў.