Усе навіны

Чацвёра дзяцей атрымалі лёгкія траўмы ў выніку абстрэлу расіянамі спартшколы ў Дняпры

2 красавіка, 22:32

Чацвёра дзяцей атрымалі лёгкія траўмы ў выніку абстрэлу расіянамі спартшколы ў Дняпры Федэрацыя лёгкай атлетыкі Украіны паведаміла падрабязнасці абстрэлу расіянамі спартыўнай школы ў Дняпры. «Гадзіну таму Расія нанесла масіраваны ракетны ўдар, абломкі ракеты ўпалі ў спартыўную школу, дзе вучыцца шмат дзяцей лёгкаатлетаў, дзе вучылася Яраслава Магучых. У чацвярых дзяцей, якія беглі да хованкі, лёгкія траўмы. Усе астатнія пры абстрэле знаходзіліся ў сховішчах. Трэнер па лёгкай атлетыцы: «Усе дзверы выбітыя, вокны ў некаторых пакоях без столі, дзякуй Богу, мы ўсе былі ў хованцы. Цяпер дзяцей эвакуююць па дамах, але школы проста няма, гэтае аднаўленне не на месяц. Гэта тэрарызм, забойства. Гэта яшчэ адзін доказ таго, што Расія знішчае Украіну, украінскі народ і хоча забраць нашую свабоду, нашае жыццё, нашыя тэрыторыі. Мы заклікаем нашых партнёраў і іншыя краіны не быць абыякавымі да штодзённых падзей ва Украіне. Не будзе Украіны - не будзе міру», - гаворыцца ў паведамленні.