Усе навіны

Расійскую лёгкаатлетку Гуліеву пазбавілі срэбра Алімпіяды-2012 i дыскваліфікавалі на 4 гады за допінг

5 красавіка, 22:30

Расійскую лёгкаатлетку Кацярыну Гуліеву дыскваліфікавалі на 4 гады за допінг.

Таксама яе пазбавілі сярэбранага медаля Алімпіяды-2012. Адзначым, што тады ў забегу на 800 метраў яна фінішавала трэцяй, але першае месца заняла Марыя Фарносава, раней таксама дыскваліфікаваная з-за допінгу.

Дыскваліфікацыя 33-гадовай Гуліевай працягнецца з 28 сакавіка 2024 года па 27 сакавіка 2026 года, з улікам двухгадовага тэрміну дыскваліфікацыі, адбытага спартсменкай у адпаведнасці з рашэннем па справе CAS 2016/А/4486.

Усе яе вынікі з 17 ліпеня 2012 года па 20 кастрычніка 2014 года анулююцца.

У красавіку 2021 года Гуліева атрымала права выступаць за зборную Турцыі.

Таксама на 2 гады і 6 месяцаў быў дыскваліфікаваны лёгкаатлет Мікалай Чаўкін.