Усе навіны

Мацвей Волкаў: «Чаму ніхто не гаворыць пра В'етнам, Ірак, Сірыю? Інтэрнэт захоплены заходнімі дзяржавамі»

9 красавіка, 17:08

19-гадовы ўраджэнец Расіі Мацвей Волкаў, які з 2020 года выступае за зборную Беларусі, у блогу «Беларусь мая» падзяліўся меркаваннем аб вайне ва Украіне і выказаў упэўненасць, што інтэрнет захапілі заходнія дзяржавы.

– Чаму, прабачце, усе зараз кажуць аб канфлікце ва Украіне, але ніхто не кажа аб канфлікце ў Газе, аб тым, як там зверствы адбываюцца?

Чаму ніхто не гаворыць пра В'етнам, Ірак, Сірыю, у якой «стваральнікі дэмакратыі» Злучаныя Штаты Амерыкі адкрыта пачалі дзеянні супраць мірнага насельніцтва?

Чаму ніхто пра гэта не гаворыць? Таму што інтэрнэт захоплены заходнімі дзяржавамі, якія гавораць аб тым, аб чым хочуць самі. Прапаганда доўга выбудоўвалася рукамі спадароў з Захаду. І атрымліваецца так, што нас, расіян і беларусаў, ніхто не чуе, а астатніх, хто называе нас дрэннымі, чуюць. І, адпаведна, ідзе асуджэнне менавіта нас. Чаму? Таму што нас проста не жадаюць чуць.

Цяпер і з расiян, і з беларусаў проста здзекуюцца ў міжнародных спартыўных арганізацыях. Нас проста не хочуць чуць, там упэўненыя ў сваёй правасці і ідуць ёй. Ці спачуваю я, напрыклад, расiянам, над якімі даўно здзекуюцца? Спачуванне – не тое пачуццё, якое трэба цяпер. Нам усім, на каго аказваецца ціск, неабходна змагацца, – сказаў Волкаў.