Усе навіны

Волкаў пра кіраўніка World Athletics: «Яркі прадстаўнік англасаксонскіх супольнасцяў, які заўзята ненавідзіць усіх рускіх»

10 красавіка, 08:19

19-гадовы ўраджэнец Расіі Мацвей Волкаў, які з 2020 года выступае за зборную Беларусі, у блогу «Беларусь мая» падзяліўся меркаваннем пра старшыню World Athletics Себасцьяне Коу.

«Наогул жа, у нас у лёгкай атлетыцы самая палітызаваная федэрацыя. А яе старшыня Себасцьян Коу – яркі прадстаўнік англасаксонскіх супольнасцяў, які заўзята ненавідзіць усіх рускіх. Ён адзін з самых цвёрдых русафобаў на спартовай пляцоўцы. І ён сказаў, што ні пад якой падліўкай спартсмены з Расіі і Беларусі не будуць дапушчаныя на Алімпіяду. Таму я і сказаў, што трэба стварыць асобную федэрацыю скачкоў з тычкай. Гэта нашмат спросціць усю сітуацыю. А тое, што зараз робіць World Athletics, гэта абсалютная дурасць з камерцыйнага пункта гледжання. Коу і астатнія з ім самі сабе рыюць магілу. Пра лёгкую атлетыку зараз кажуць вельмі мала, а ў World Athletics робяць усё, каб пра яе казалі яшчэ менш», – сказаў Волкаў.