Усе навіны

Гонкі пераследу на этапе Кубка Расіі ў Ханты-Мансійску паўторна адменены

27 лістапада 2022, 09:08

Гонкі праследавання на этапе Кубка Расіі, у якім удзельнічаюць беларускія біятланісты, у Ханты-Мансійску паўторна адменены праз мароз.

Пра гэта паведаміў прэс-аташэ Саюза біятланістаў Расіі Сяргей Авяр'янаў. «Канчатковае рашэнне журы: ніякага прагрэсу ў бок пацяплення няма, абедзве гонкі сёння адмененыя. Рашэнне прынята аднагалосна», – напісаў Авяр'янаў.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартcмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.