Усе навіны

Алімбекава аб спрынце на Кубку Расіі: «Перад гонкай спытала Смольскага, ці варта наляпляць тэйп. Ён адказаў: «Не, ты не змерзнеш». Але Антон, здаецца, наогул не замярзае на гонках»

8 снежня 2022, 14:12

Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава пракаментавала спрынт на трэцім этапе Кубка Расіі ў Цюмені, дзе яна стала 2-й.

Нагадаем, што беларускія біятланісты спаборнічаюць з расіянамі, паколькі IBU адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Сёння вы заклеілі твар тэйпамі з пандамі. Якія яшчэ цікавыя тэйпы ёсць у вас?

– На самай справе ў Уваце я пастаралася выйсці на старт без тэйпаў і адмарозіла сабе ўвесь твар, у мяне адмерзлі вушы, нос. Там у Уваце не адчувала твар нават на стральбе. Сёння выйшла на прыстрэлку і зразумела, што твар зноў можа змерзнуць. Я бачыла, што тут каля стадыёна прадаюцца мілыя тэйпы з пандамі. І папрасіла нашага доктара прыкупіць мне гэтыя жоўценькія тэйпы. І перад самым стартам спрынту я наляпіла гэты тэйп на твар, каб зноў не абмарозіцца.

– Наогул любіце перфомансы, вылучацца за кошт тых жа тэйпаў?

– Не, я не люблю ўсё, што вылучаецца, стракатае, што можа адцягнуць. Убачыла гэты тэйп і зразумела, што гэта можа падняць мне настрой і настроем тым, хто будзе глядзець трансляцыю.

– Ваш муж Антон Смольскі не збіраецца выступаць у такім жа незвычайным тэйпе?

– Не. Я ж спытала перад гонкай Антона, ці варта мне заклейвацца. Ён адказаў: не, у вас яшчэ і сонейка выйшла, думаю, ты не змерзнеш. Але Антон, мне здаецца, наогул не замярзае на гонках, – сказала Алімбекава «Матч ТВ».

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com