Усе навіны

Экс-біятланістка зборнай Украіны Лемеш: «Хачу, каб усе спартсмены Расіі і Беларусі ўбачылі разбураныя спартыўныя аб'екты і перажылі жах страты, болі і бяссілля»

29 студзеня 2023, 16:53

Экс-біятланістка зборнай Украіны Ніна Лемеш выказаліся наконт удзелу расійскіх і беларускіх спартсменаў на міжнароднай арэне.

«Спартсменам Расіі і Беларусі няма месца на сусветных арэнах! Яны з'яўляюцца часткай сістэмы краіны-агрэсара і цалкам залежаць ад яе, яны адкрыта ці праз маўчанне падтрымліваюць вайну.

Расійскія і беларускія спартсмены масава прадстаўляюць войска Расіі або іншыя сілавыя структуры краіны-агрэсара. Фінансаванне падрыхтоўкі, іх забеспячэнне, удзел у спаборніцтвах, прызавыя, узнагароджанні спартсменаў ідзе праз сілавыя структуры агрэсара. Яны не жадаюць думаць, ведаць праўду і паважаць правы і свабоды іншага народа.

Ва Украіне расійскае войска: забіла больш за 200 спартсменаў і трэнераў, разбурыла больш за 120 спартыўных аб'ектаў. З-за вайны спынілі існаванне больш як 320 спартыўных школ, інтэрнатаў і цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі.

Больш за 4 тысячы трэнераў вымушаны страціць сваю працу, а больш за 25 тысяч спартсменаў вымушаны пераехаць трэніравацца за мяжу, больш за 39 тысяч вымушаны трэніравацца па-за навучальнымі ўстановамі, больш за 150 тысяч спартсменаў не маюць магчымасці трэніравацца.

Толькі пасля перамогі Украіны, толькі пасля выплаты рэпарацый Расіяй, толькі пасля прызнання спартсменамі Расіі і Беларусі злачынства войнаў, толькі пасля публічнага асуджэння вайны супраць Украіны яны, магчыма, змогуць быць удзельнікамі міжнародных спаборніцтваў.

А цяпер я хачу, каб усе спартоўцы Расеі і Беларусі ўбачылі кожны разбураны спартовы абʼект і перажылі жах страты, болі, роспачы і бяссілля», – заявіла Лемеш.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць выступлення на міжнародных спаборніцтвах беларускіх і расійскіх спартсменаў, калі тыя не былі заўважаны ў «актыўнай падтрымцы» вайны ва Украіне.