Усе навіны

Дар'я Блашко: «Ёсць надзея, што вы мяне ўбачыце на чэмпіянаце свету па біятлоне»

30 студзеня 2023, 16:25

Экс-біятланістка зборнай Беларусі, якая цяпер выступае ў складзе Украіны, Дар'я Блашко расказала пра свой стан здароўя.

«Я захварэла каранавірусам яшчэ ў Рупольдынгу. Хутка аднавілася праз чатыры дні, пачала трэніравацца. Пасля мы пераехалі ў Антгольц, там я рыхтавалася да ўдзелу ў спрынце, але з раніцы прачнулася ад таго, што ў мяне галавакружэнне.

Потым паехалі да лекараў і аказалася, што ў мяне запаленне вестыбюлярнага нерва. Там прызначылі лячэнне, пасля чаго я пачала лячыцца ва Ўкраіне.

Справы паляпшаюцца, стан паляпшаецца. Рыхтуюся да таго, каб далучыцца да каманды як мага хутчэй. Трэніруюся, але гэта яшчэ лёгкія трэніроўкі. Калі будзе дабро ад лекара, я змагу выконваць паўнавартасную праграму.

У мяне ёсць спадзяванне, што вы мяне ўбачыце на чэмпіянаце свету, але паглядзім, як атрымаецца. У панядзелак паеду да лекара, калі ўсё будзе добра, тады будзем рашаць з трэнерам, што рабіць далей.

Вядома, не планую заканчваць сезон. Яшчэ ёсць час. Спадзяюся, што паспею аднавіцца як мага хутчэй», - сказала Блашко.

Чэмпіянат свету стартуе 8 лютага.