Усе навіны

Смольскі пра гледачоў у «Раўбічах»: «Людзі проста вар'яцеюць. Атмасфера чэмпіянату свету, можна сказаць»

4 лютага 2023, 13:37

Беларускі біятланіст Антон Смольскі распавёў пра атмасферу на этапе «Кубку Садружнасці» у Раўбічах.

– Ці дорыць асаблівыя эмоцыі хатні этап?

– Эмоцыі вельмі крутыя, людзі проста вар’яцеюць, за што ім вялікі дзякуй. Калі пераглядаеш відэа пасля гонак наколькі людзі крычаць, колькі эмоцый яны аддаюць нам, гэта вельмі здорава. У мяне нават зараз мурашкі па скуры ад таго, што ў людзей настолькі неверагодная энергетыка і яны гатовы ёй дзяліцца прама з намі, дзесьці дапамагаць бегчы на дыстанцыі. Таму вялікі дзякуй нашым заўзятарам за тое, што яны тут, за тое, што яны пераадольваюць нейкі шлях. <...>

Калі падышлі да канца, мы стаміліся не толькі фізічна, але і маральна, бо атмасфера чэмпіянату свету можна сказаць. І ўся гэтая напруга вядома адбіваецца. Хочацца проста адзін дзень адпачыць ад усяго, паляжаць дома, - сказаў Смольскі.