Усе навіны

Себасцьян Самуэльсан: «Не лічу, што адхіленне расіян – гэта дыскрымінацыя»

4 лютага 2023, 18:44

Шведскі біятланіст, алімпійскі чэмпіён Себасцьян Самуэльсан не лічыць дыскрымінацыяй адхіленне расіян і беларусаў ад міжнародных спаборніцтваў.

«Я думаю, што гэтыя дэбаты некалькі скажоныя, было шмат дыскусій пра тое, дыскрымінацыя гэта ці не (адхіленне расейцаў – Tribuna.com). Я не лічу гэта дыскрымінацыяй.

Алімпійскае перамір'е – калі вы не нападаеце адзін на аднаго падчас Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў, Расея некалькі разоў парушала яго.

Гэта правілы, з якімі ўсе пагадзіліся, калі вы парушаеце іх, павінны быць наступствы.

Тое, што парушэнні маюць наступствы, не азначае, што гэта дыскрымінацыя. Я наогул не лічу гэта аргументам», – сказаў Самуэльсан.

Раней эксперты ААН заклікалі дапусціць расейцаў і беларусаў да спаборніцтваў, заявіўшы, што спартсмены не павінны падвяргацца дыскрымінацыі па нацыянальнасці.