Усе навіны

Ліза Вітоцы і Эльвіра Оберг прапусцяць гонку пераследу на ЧС

12 лютага 2023, 13:23

Італьянка Ліза Вітоцы і шведка Эльвіра Оберг прапусцяць гонку пераслед.

Паведамляецца, што ў Оберг ангіна. Пакуль яна знаходзіцца асобна ад каманды.

Эльвіра паведаміла, што адчувае сябе «спустошана» з-за таго, што зноў вымушана прапусціць гонку праз хваробу.

«Пакуль я не магу многае рабіць, акрамя адпачынку і догляду за сабой», – паведаміла Оберг.