Усе навіны

Жаночую зборную Чэхіі ўзнагародзілі бронзавымі медалямі Сочы-2014, якія забралі ў РФ праз допінг

4 сакавіка 2023, 23:24

Жаночая зборная Чэхіі па біятлоне атрымала бронзавыя медалі Алімпіяды-2014.

Чэшкі тады фінішавалі чацвёртымі, а расіянкі другімі, аднак пасля МАК пазбавіў прадстаўніц РФ медалёў з-за парушэння антыдопінгавых правілаў.

Чэхію прадстаўлялі Ева Пускарчыкава, Габрыэла Соукалава, Йітка Ландава і Вераніка Віткава.

Нагадаем, што зборная Украіны тады заваявала золата.

Цырымонія ўзнагароджання прайшла на этапе Кубка свету ў Нове Месца, Чэхія.