Усе навіны

Кубак свету, Эстэрсунд: Вірэр выйграла індывідуальную гонку, Блашко – 54-я, Кінунен – 79-я

9 сакавіка 2023, 18:50

Сёння, 9 сакавіка, прайшла жаночая індывідуальная гонка на этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе.

Гонку выйграла італьянка Даратэя Вірэр. Італьянка Ліза Віттоцці прыйшла 2-й, немка Дэніз Херман - 3-й.

Экс-біятланісткі зборнай Беларусі Дар'я Блашко і Анастасія Кінунен у складзе каманд Украіны і Фінляндыі адпаведна занялі 54-е і 79-е месцы.

Кубак свету па біятлоне

Эстэрсунд, Швецыя

8-ы этап

Жанчыны

Індывідуальная гонка

1. Даратэя Вірэр (Італія) – 41.19,6 (0+0+0+0)

2. Ліза Вітоцы (Італія) – 25,5 (0+0+0+0)

3. Дэніз Херман (Германія) – 1.38,8 (1+0+0+0)

4. Жулія Сімон (Францыя) – 1.49,5 (0+2+0+0)

5. Эма Лундэр (Канада) – 2.11,9 (0+0+0+0)

6. Ванэса Фойгт (Германія) – 2.19,2 (0+1+0+0)

7. Інгрыд Ланмарк Тандрэвольд (Нарвегія) – 2.23,0 (0+0+0+2)

8. Хло Шэвалье (Францыя) – 2.24,6 (1+1+0+0)

9. Каралінэ Кнотэн (Нарвегія) – 2.36,5 (0+0+0+0)

10. Палона Клеменчыч (Славенія) – 2.53,5 (1+0+1+0)…

54. Дар'я Блашко (Украіна) – 6.00,4 (0+1+0+0)…

79. Анастасія Кінунен (Фінляндыя) – 10.26,1 (0+2+0+4)…

Поўныя вынікі тут.