Усе навіны

Рыжанкоў пра перамогу Смольскай на Кубку Садружнасці: «Перадусім, гэта заслуга спартоўца. Ну і, вядома, трэнераў, сэрвісу, масажыстаў, доктара»

13 сакавіка 2023, 23:49

Старшы трэнер жаночай зборнай Беларусі па біятлоне Алег Рыжанкоў пракаментаваў перамогу Дынары Смольскай на Кубку Садружнасці.

«Перадусім, гэта заслуга спартоўца, што яна ўмее збірацца і ў складаную хвіліну настройвацца на барацьбу і паказваць вынік. Ну і, канешне, заслуга ўсіх. Не схаваю, і трэнераў. І ў асноўнай частцы – сэрвіс. Вялікі яму дзякуй. Сёння, са слоў Дынары, лыжы працавалі проста выдатна. Ёсць і масажысты, і дактары. Усе бяруць удзел у аднаўленні спартсмена і падрыхтоўцы яго да старту», – сказаў Рыжанкоў.