Усе навіны

Антон Смольскі: «НАК супраць таго, каб мы выступалі без гімна і сцяга, але Лукашэнка сказаў, што калі мы паедзем без, то дзяржава нас падтрымае»

1 красавіка 2023, 15:23

Беларускі біятланіст Антон Смольскі распавёў пра сваю пазіцыю наконт магчымага допуску беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў пад нейтральным сцягам.

– Як у Беларусі паставіліся да ўмоў па допуску ад МАК?

– На носе летнія Алімпійскія гульні, вядома, з кожным днём абстаноўка будзе нагнятацца ўсё мацней. Беларускі алімпійскі камітэт супраць таго, каб мы выступалі без гімна і сцяга, але Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў крайнім выпадку, калі мы паедзем без [дзяржаўнай] атрыбутыкі, то дзяржава нас падтрымае.

– Ці важна для вас выступаць з [дзяржаўным] гімнам і сцягам?

– Так, прынцыпова, але калі выбару не будзе, то ўсё роўна будзем абараняць гонар краіны, – сказаў Смольскі.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.