Усе навіны

Прэзідэнт Федэрацыі біятлона Украіны Крулько пра адхіленне расіян і беларусаў: «Калі сітуацыя кардынальна зменіцца, то IBU можа сваё рашэнне змяніць, а кардынальнае змяненне сітуацыі – гэта спыненне вайны»

3 красавіка 2023, 09:52

Прэзідэнт Федэрацыі біятлона Украіны Іван Крулько пракаментаваў магчымасць вяртання расійскіх і беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.

«На кангрэсе, які адбыўся летась у Зальцбургу, было прынятае рашэнне на два гады адхіліць расіян і беларусаў ад спаборніцтваў па біятлоне. І прыпыніць іх сяброўства ў Міжнародным біятлонным саюзе.

Калі сітуацыя кардынальна зменіцца, то IBU можа сваё рашэнне змяніць. А кардынальная змена сітуацыі – гэта спыненне вайны і адпаведныя санкцыі, якія павінна панесці Расія за тое гора, якое яна прынесла Украіне. Пасля гэтага IBU можа сваё рашэнне прыняць.

Усе войны рана ці позна завяршаюцца, гэтая вайна таксама скончыцца. А завершыцца яна нашай перамогай. Але цяпер гэтае рашэнне прынятае і няма падстаў у мяне казаць, што яно можа ў бліжэйшы час перагледжана», – сказаў Крулько.

Нагадаем, што IBU адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.