Усе навіны

Дзінара Смольская: «Меркаваць пра цяжарнасць можна толькі тады, калі гэта здарыцца. Думаю, галоўныя старты я прапускаць з гэтай нагоды не буду»

17 траўня, 14:13

Беларуская біятланістка Дзінара Смольская расказала, ці задумваецца яна аб выхадзе ў дэкрэтны водпуск. Нагадаем, што ў мінулы сезон па цяжарнасці прапусцілі Ірына Лешчанка і Ганна Сола.

– Ты ж, напэўна, вывучала вопыт іншых біятланістак, якія сыходзілі ў дэкрэт, як ты разважала на гэтую тэму?

– Ну, вопыт іншых спартсменак – гэта вопыт, вядома ж, іх. Кожная дзяўчына перажывае гэта па-рознаму, таму ўсё будзе залежаць, у якім стане я буду, знаходзячыся ў гэтым становішчы. Разважаць можна толькі тады, калі гэта здарыцца, і ўжо думаць пра гэта потым.

У планах у мяне няма глабальна прапускаць трэніроўкі, дзесьці будуць карэкціроўкі ў інтэнсіўных трэніроўках, але я думаю, што галоўныя старты я ўсё ж прапускаць з гэтай нагоды не буду, – сказала Смольская.