Усе навіны

Аляксандр Андэрсен завяршыў кар'еру ў 26 гадоў

24 траўня, 20:16

Нарвежскі біятланіст Аляксандр Андэрсен абвясціў пра завяршэнне кар'еры ў эфіры мясцовага тэлебачання.

Такое рашэнне ён прыняў пасля таго, як не патрапіў у склад зборнай на наступны сезон.

«Першымі пра гэта даведалася маё найбліжэйшае атачэнне. Раптам гэтая ідэя стала рэальнасцю, але ў той жа час добра ўрэшце зрабіць нейкі выбар. Гэта была складаная і вельмі эмацыйная вясна.

Я магу сысці з адчуваннем, што дасягнуў большага, чым вялікая колькасць іншых людзей за ўсю кар'еру», – сказаў Андэрсен.

26-гадовы спартсмен мог працягнуць кар'еру ў лыжных гонках у камандзе Aker Dæhlie, але перамовы паміж бакамі праваліліся.

Цяпер Андэрсен плануе стаць студэнтам дзённай формы навучання ў адным з універсітэтаў Осла ці Бергена.

Лепшы вынік Аляксандра на ўзроўні Кубка свету па біятлоне – шостае месца ў індывідуальнай гонцы ў Эстэрсундзе ў 2023 годзе. Таксама Андэрсен з'яўляецца двухразовым бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы-2020.