Усе навіны

Ірына Кручынкіна-Шаклеіна: «Муж казаў, што калі я памяняю прозвішча, то мае вынікі пойдуць у гару»

4 чэрвеня, 18:26

Прадстаўніца зборнай Беларусі Ірына Кручынкіна распавяла пра матывацыю працаваць і прагрэсаваць.

«Мне муж казаў, што калі я памяняю прозвішча, то мае вынікі пойдуць у гару. Я памяняла яе ў студзені і пакуль усё добра, аднак мне здаецца, што гэта залежыць ад трэніровак, а асабліва ўзмоцненых. Патрэбна старанная праца і ўсё прыйдзе. У мяне ёсць і сілы і настрой працаваць і прагрэсаваць, таму далей будзе лепш. Вынікамі я задаволеная. У гэтым годзе ў мяне вельмі высокая матывацыя працаваць, нават больш, чым у мінулым годзе», – сказала Шаклеіна-Кручкінкіна.