Усе навіны

Дар'я Блашко: «Увесну 2022 г. думала скончыць кар'еру – не трэніравалася праз бамбёжкі, страціла ўвесь інвентар»

10 чэрвеня, 18:18

Былая біятланістка зборнай Беларусі Дар'я Блашко ў інтэрв'ю для «Зеркала» распавяла пра мінулы сезон у Кубку свету, а таксама пра думку завяршыць кар'еру.

– Што вас матывуе ў спартыўным плане?

– Год таму ставіла простую мэту: прайсці сезон, а там паглядзім. Сезон не атрымаўся – не набрала ніводнага ачка ў Кубку свету. Не змагла нічога зарабіць, ды і камандзе асабліва не дапамагла. Але ў канцоўцы спаборніцкага года пасля хваробы, прымаючы ў разлік мой стан, нядрэнна прабегла спрынт у Чэхіі (Блашко фінішавала 43-й – Tribuna.com), калі трохі пачала намацваць свае гоначныя адчуванні. Гэта і зматывавала рухацца далей. У ідэале хацела б выступіць і на Алімпіядзе ў 2026 годзе.

– Былі думкі скончыць кар'еру?

– Так, мінулай вясной. Не трэніравалася праз бамбёжкі, страціла ўвесь інвентар. Але еўрапейскія фірмы забяспечылі мяне экіпіроўкай: адзенне, лыжы, ролеры, палкі, чаравікі, акуляры, прапаноўвалі абмяняць згарэлую вінтоўку на новую. Мой майстар у Балгарыі зрабіў новую ложу для вінтоўкі. І я разумела: не магу папрасіць, а потым адмовіцца хаця б паспрабаваць пачаць падрыхтоўку да новага сезону. Сумленне не дазваляла апусціць рукі. Іншая справа, што так, паўтаруся, сезон зусім не задаўся. Падрыхтоўку яшчэ правяла на эмоцыях, а затым усе праблемы са здароўем і стрэсы далечы аб сабе ведаць, – сказала Блашко.