Усе навіны

Смольская, якая чакае дзіця, уключана ў склад зборнай Беларусі

4 ліпеня, 17:40

Так званае міністэрства спорту Беларусі апублікавала зацверджаны склад жаночай і мужчынскай зборных Беларусі па біятлоне.

Сярод членаў знайшлося месца Дынары Смольскай (Алімбекавай), якая раней аб'явіла аб тым, што чакае дзіця.

Мужчыны: Смольскі Антон, Лазоўскі Дзмітрый, Лабастаў Мікіта, Аўсеенка Ілля, Тулацін Іван, Данілаў Сцяпан, Бялько Павел, Варабей Максім.

Жанчыны: Смольская Дынара, Сола Ганна, Лешчанка Ірына, Кудаева Дар'я, Шаклеіна Ірына, Зайцава Аліна, Кулак Алена